Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
1

Адно акно

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Пытанне-адказ

Аўкцыёны

Грамадскія абмеркаванні

Адзіны дзень інфармавання

Віншаванне кіраўніцтва Докшыцкага раёна з Днём работнікаў лесу

20.09.2026

Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі Докшыцкага раёна!

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу.

Лясны комплекс з'яўляецца найважнейшай часткай нацыянальнага багацця Рэспублікі Беларусь, а яго захаванне і рацыянальнае выкарыстанне — прыярытэтнай дзяржаўнай задачай. Драўняныя рэсурсы, экалагічная разнастайнасць і прыродныя багацці Докшыцкага краю патрабуюць да сябе беражлівых адносін, высокага прафесіяналізму і шчырай адданасці сваёй справе.

Сваёй штодзённай стваральнай працай вы ўносіце важкі ўклад у забеспячэнне экалагічнай бяспекі, умацаванне эканамічнага патэнцыялу рэгіёна і захаванне ўнікальнай беларускай прыроды для будучых пакаленняў. Ахова лясоў ад пажараў, правядзенне маштабных лесааднаўленчых работ і ўкараненне сучасных тэхналогій дрэваапрацоўкі сведчаць пра высокі ўзровень адказнасці калектываў галіны.

Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем ветэранам лясной гаспадаркі. Ваш шматгадовы вопыт, закладзеныя працоўныя традыцыі і вернасць прафесіі служаць надзейным арыенцірам для моладзі.

Жадаем усім работнікам лясной галіны Докшыцкага раёна моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, аптымізму і новых прафесійных дасягненняў на карысць роднага краю. Міру, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Докшыцкі раённы Савет дэпутатаў

У Докшыцах прайшоў святочны канцэрт "Усе мы разам - Беларусь", прымеркаваны да Дня народнага адзінства

18.09.2026

Жыхароў раёна са святам павіншаваў старшыня райвыканкама Сяргей Абірало:

– Гэта знамянальнае свята аб’ядноўвае нас вакол адной агульнай ідэі – захаваць і ўмацаваць нашу Радзіму, яе адзінства і незалежнасць. Дзень 17 Верасня – гэта адна з трох гістарычных дат нароўні з Днём Перамогі і Днём Незалежнасці, якія даюць нам магчымасць азірнуцца ў мінулае, каб моцна трымаць у руках сваё сучаснае і абараняць будучыню. Гісторыя нашага раёна – гэта жывое сведчанне каштоўнасці народнага адзінства. Да 1939 года Докшыцы і Бягомль заставаліся палавінкамі аднаго разарванага сэрца. Гістарычны верасень назаўсёды сцёр бар’еры, што раздзялялі нас, і вярнуў землякам радасць жыць і працаваць на роднай, непадзельнай зямлі. Няхай гэтае свята напаўняе нашы сэрцы пачуццём гонару і любові, дапамагае ацаніць тое, што ў нас ёсць: мір, стабільнасць і дабрабыт.

Сімвалічна, што ў Дзень народнага адзінства ў раёне прымаюць у рады грамадскіх аб’яднанняў новых членаў.

 Урачысты момант – уручэнне білетаў РА РГА «Белая Русь» і раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь».

Дзень народнага адзінства

Беларусь! Моцная! Добрая! Адзіная!

Бяжыць час. У сучаснасць мы ўзялі ўсё самае лепшае, напоўнілі гукамі, колерам і сэнсам.

У рамках адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча з працоўным калектывам РУП ЖКГ "Докшыцы-камунальнік"

10.09.2026

У цэнтры ўвагі — надыходзячае дзяржаўнае свята і ўмацаванне нацыянальнай самасвядомасці.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандр Церахоў, старшыня Докшыцкага райвыканкама Сяргей Абірала, а таксама прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама: намеснік старшыні Пётр Белусь і начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Юрый Дзядзёла.

Акрамя абмеркавання ключавой гістарычнай і ідэалагічнай тэмы, сустрэча прайшла ў фармаце жывых, даверлівых зносін. У работнікаў камунальнай сферы была магчымасць задаць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам улады.

Камунальнікі цікавіліся атэстацыяй спецыялістаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, парадкам прадастаўлення і размеркавання арэнднага жылля, а таксама іншымі надзённымі пытаннямі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе з Днём народнага адзінства

17.09.2026

Дарагія жыхары Віцебскай вобласці!

Віншуем вас з Днём народнага адзінства!

Падзея верасня 1939 года, якая азнаменавала ўз'яднанне беларускага народа, заклала падмурак для паступальнага развіцця нашай незалежнай краіны.

Беларусы атрымалі магчымасць быць паўнапраўнымі гаспадарамі сваёй зямлі, развіваць унікальныя традыцыі, прымнажаць культурныя каштоўнасці і самастойна вызначаць далейшы шлях.

Сёння асабліва важна ўсё гэта захаваць – падтрымліваць адно аднаго, берагчы мір і згоду, умацоўваць сувязь пакаленняў!

Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, міру, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у працы на карысць нашай любімай Беларусі!

«Час выбраў нас! Сіла ў адзінстве!»

З павагай А. М. Рагожнік, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Дз. В. Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Навыкі, якія ратуюць жыцці: 24 верасня пройдзе Адзіны дзень бяспекі

15.09.2026

Сучасныя рэаліі паказваюць, што навыкі выжывання неабходныя кожнаму. Пажар можа адбыцца дзе заўгодна і калі заўгодна, а цана памылкі або разгубленасці можа каштаваць жыцця. Каб не паддавацца паніцы і дзейнічаць пісьменна, неабходна загадзя ведаць правілы паводзін.

24 верасня ва ўсіх рэгіёнах Віцебскай вобласці пройдуць мерапрыемствы ў рамках Адзінага дня бяспекі. У арганізацыях  і на прадпрыемствах будзе рэалізаваны комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на навучанне людзей дзеянням у розных надзвычайных сітуацыях, а таксама на павышэнне ўзроўню інфармаванасці ў пытаннях бяспекі.

Уменне чытаць планы эвакуацыі і рухацца па ўказальных знаках нават пры моцным задымленні, навыкі паводзін пры масавым скапленні людзей ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі,  веды пра тое, як  выбрацца з небяспечнай зоны і аказаць даўрачэбную дапамогу – гэта тая база, якая спатрэбіцца ў выпадку ўзнікнення пазаштатнай сітуацыі на розных аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей, такіх як: кінатэатры, гандлёвыя цэнтры,  стадыёны і інш.

Адзіны дзень бяспекі – гэта выдатная магчымасць атрымаць актуальныя практычныя навыкі выжывання без рызыкі для жыцця. Бо ў  сітуацыях, калі лік ідзе  на секунды, пісьменныя дзеянні  –  гэта гарантыя Вашай бяспекі.  

Інфармацыйныя матэрыялы даступныя тут.

У Віцебскай вобласці прайшоў Адзіны дзень інфармавання

11.09.2026

10 верасня па ўсёй Беларусі праходзіў традыцыйны Адзіны дзень інфармавання. У гэтым месяцы яго ключавой тэмай стала абмеркаванне Дня народнага адзінства як найважнейшага фактару нацыянальнага гонару і падмурка сучаснай беларускай дзяржаўнасці. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў сустрэч апынулася дата 17 верасня, якая займае выключнае месца ў гістарычнай памяці народа. Гэта дзень аднаўлення гістарычнай справядлівасці і пераадолення глыбокай трагедыі нацыянальнага раз'яднання, перанесенай беларусамі ў першай палове XX стагоддзя. Для жыхароў Віцебскай вобласці, чые продкі на ўласным вопыце пазналі ўсе цяжкасці польскай акупацыі і радасць доўгачаканага вызвалення, гэтая старонка гісторыі напоўнена асаблівым, глыбокім сэнсам. 

Каб зразумець маштабы таго, што адбылося ў верасні 1939 года, неабходна азірнуцца на падзеі, якія рушылі ўслед за падпісаннем Рыжскага мірнага дагавора 1921 года. У выніку тых пагадненняў заходнія тэрыторыі Віцебшчыны, уключаючы Докшыччыну, Браслаўшчыну, Пастаўшчыну, Шаркаўшчыну і Глыбоччыну, апынуліся ў складзе Польшчы, атрымаўшы ад новых улад пагардлівую назву «ўсходнія ўскраіны» або «крэсы ўсходнія». Польскія ўлады разглядалі гэтыя землі выключна як аграрна-сыравінны прыдатак і рынак збыту для ўласнай прадукцыі, што асудзіла рэгіён на глыбокі сацыяльна-эканамічны заняпад. 

Прамысловасць на гэтых тэрыторыях планамерна стрымлівалася, каб не ствараць канкурэнцыі польскім вытворцам. Удзельная вага індустрыі Заходняй Беларусі ў агульным аб'ёме польскай вытворчасці складала мізэрныя тры працэнты. Да прыкладу, у велізарным Пастаўскім павеце на шаснаццаці так званых прадпрыемствах, якія па сутнасці з'яўляліся дробнымі млынамі, працавала агулам усяго трыццаць чалавек. Пераважная большасць жыхароў выжывала за кошт найцяжэйшай працы на зямлі і саматужных промыслаў. 

Сітуацыю пагаршаў востры зямельны голад. Звыш шасцідзесяці пяці працэнтаў усіх зямель належала буйным памешчыкам. Сярод іх вылучаліся ўладанні графіні Плятэр на Браслаўшчыне, а таксама багатыя маёнткі ў Сітцах і Венюціне. У адным толькі Глыбоцкім раёне налічвалася трыццаць шэсць буйных землеўладальнікаў, сярод якіх памешчык Гравз валодаў 1292 гектарамі ў Акунёве, а памешчык Аскерка — 931 гектарам у Азерцах. Простыя сяляне пакутавалі ад малазямелля, прымусовай хутарызацыі і рабаўніцкіх падаткаў. 

Цэны на базавыя тавары былі бязлітаснымі: за адзін пуд солі селяніну даводзілася аддаваць некалькі пудоў вырашчанага зерня. Падобная безвыходнасць прымушала тысячы даведзеных да галечы людзей пакідаць родныя мясціны і ехаць на заробкі ў Латвію і іншыя краіны. 

Сацыяльны прыгнёт узмацняўся жорсткай паланізацыяй і нацыянальным ціскам. Беларускія школы планамерна ліквідаваліся: калі на пачатку 1920-х гадоў іх налічвалася каля чатырохсот, то да 1939 года на тэрыторыі краю не засталося практычна ніводнай нацыянальнай навучальнай установы. Для ўмацавання свайго кантролю ўлады масава насаджалі асадніцтва, пасяляючы на найлепшых землях узброеных польскіх афіцэраў-асаднікаў, якія выконвалі паліцэйскія функцыі. Доступ да медыцыны для простага народа быў фактычна закрыты. На тэрыторыі пяці грамад працавала ўсяго два фельчары, а паслугі пяці прыватных урачоў, якія практыкавалі ў Паставах, маглі сабе дазволіць толькі вельмі заможныя людзі, з-за чаго пісьменнасць і элементарная медыцынская дапамога сярод сялян заставаліся велізарнай рэдкасцю. 

Нягледзячы на жорсткі тэрор, беларусы не зміраліся са сваім бяспраўным становішчам. На Браслаўшчыне, Пастаўшчыне і Докшыччыне разгарнуўся актыўны падпольны рух, у якім ключавую ролю адыгрывалі Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, Беларуская сялянска-работніцкая грамада і Таварыства беларускай школы. Людзі рызыкавалі свабодай, каб таемна вучыць дзяцей роднай мове і адстойваць права на сваю культуру. Яркім сімвалам гэтага супраціву стаў ураджэнец Глыбоцкага раёна Алесь Дубровіч (Аляксей Ягоравіч Рэдзька) — паэт, удзельнік нелегальнага з'езда пісьменнікаў Заходняй Беларусі і адзін са стваральнікаў Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў. 

Справядлівасць перамагла 17 верасня 1939 года, калі пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі. На віцебскай зямлі чырвонаармейцаў сустракалі як родных братоў — са слязьмі радасці, кветкамі і хлебам-соллю. Змены, якія пачаліся з прыходам савецкай улады, за няпоўныя паўтара года кардынальна змянілі аблічча занядбанага краю. 

У першую чаргу было вырашана спрадвечнае зямельнае пытанне. Памешчыцкія і асадніцкія ўладанні былі неадкладна канфіскаваны і перададзены сялянам. Толькі ў Шаркаўшчынскім раёне 3487 сялянскіх гаспадарак бясплатна атрымалі зямлю, 1128 гаспадарак былі надзелены коньмі, а 380 — каровамі. У Пастаўскім раёне за кароткі тэрмін імкліва вырасла і пачала жыць праслойка сялян-сярэднякоў. 

Паралельна фарміраваліся новыя органы народнай улады і ішла падрыхтоўка да выбараў у Народны сход Заходняй Беларусі. Для галасавання стварылі 929 выбарчых акруг з разліку пяць тысяч выбаршчыкаў на акругу. Да прыкладу, у Глыбокім у галасаванні прыняў удзел 5621 чалавек. У снежні 1939 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР на вызваленых тэрыторыях былі ўтвораны вобласці, а ўжо 15 студзеня 1940 года сфарміраваны адміністрацыйныя раёны. 

У рэгіёне фактычна нанова нараджалася эканамічнае жыццё. На змену саматужным майстэрням прыйшлі калгасы, саўгасы і машынна-трактарныя станцыі, а на палях упершыню з'явілася сучасная тэхніка — трактары, сеялкі і аўтамабілі. У Паставах у найкарацейшыя тэрміны запрацавалі мясакамбінат і піваварны завод, у Лынтупах запусцілі спіртзавод, у Шаркаўшчыне пачалі выпускаць прадукцыю цагельныя заводы і першая электрастанцыя. 

Глыбокае ператварылася ў прамысловы мікрацэнтр з уласнай цукерачнай фабрыкай, мылаварным заводам, швейнымі арцелямі, хлебапякарнямі і дзвюма электрастанцыямі. 

Сапраўдны прарыў адбыўся ў адукацыі і ахове здароўя. На месцы закрытых польскіх устаноў адкрыліся сотні новых беларускамоўных школ. За адзін толькі год у Шаркаўшчынскім раёне расчынілі дзверы 83 школы, а ў Пастаўскім — 71 пачатковая школа. У гарадах і вёсках масава адкрываліся бібліятэкі, клубы, кінатэатры, з'явілася радыё, а ліквідацыя непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва стала найважнейшай дзяржаўнай задачай. Платную і недаступную медыцыну змяніла бясплатная сістэма аховы здароўя: у Шаркаўшчыне адкрылі дзве бальніцы, а ў Паставах запрацавалі дзіцячая кансультацыя і туберкулёзны дыспансер. 

З тых лёсавызначальных падзей прайшло ўжо 87 гадоў, аднак значэнне даты 17 верасня для сучаснага беларускага грамадства працягвае раскрывацца з новай глыбінёй. Перш за ўсё, гэта наша генетычная памяць пра трагедыю нацыянальнага падзелу. Гісторыя Заходняй Беларусі застаецца наглядным і суровым урокам таго, што адбываецца з народам, калі яго лёс і землі дзеляць чужыя дзяржавы, і як лёгка пры гэтым страціць сваю мову, культуру і само права на жыццё. У гэтым кантэксце свята 17 верасня выступае магутнай прышчэпкай ад паўтарэння падобных сцэнарыяў. 

Акрамя таго, уз'яднанне 1939 года вярнула беларусаў ва ўлонне адзінай нацыянальнай дзяржаўнасці ў форме БССР, сфарміраваўшы той падмурак адукацыі, медыцыны і прамысловасці, на якім будуецца і квітнее сучасная Рэспубліка Беларусь. Сёння, у эпоху вострых геапалітычных выклікаў і спроб раскалоць грамадства знутры, адзінства народа становіцца пытаннем захавання суверэнітэту і фізічнага выжывання. Вераснёўскія падзеі 1939 года даказваюць, што нават пасля дзесяцігоддзяў чужароднага прыгнёту беларусы здолелі захаваць сваю ідэнтычнасць, каб стаць адзіным цэлым. Гэта дзень глыбокай удзячнасці продкам і наказ цяперашнім пакаленням — берагчы сваю краіну, сваю мову і сваю незалежную дзяржаву. 

"Віцебскія весці"

Падрабязнасці новага раунда перамоваў Лукашэнкі са спецпасланнікам ЗША Коўлам

15.09.2026

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі каманды Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на чале са спецпасланнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паважаны Джон, далёка жывём, таму рэдка бачымся. Але я вітаю вас у Беларусі. Пра тое, што вы прыедзеце да нас, мы нічога не хавалі. Ды і вы асабліва нічога не хавалі, нам пра гэта вядома. Нашы людзі ведалі пра тое, што вы прыедзеце. Я вам павінен сказаць, з вялікай цікавасцю грамадства ўспрымае вашы візіты. Ну а суседзі і іншыя кіраўнікі дзяржаў уважліва сочаць за нашай сустрэчай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Як вы бачыце, наша кампанія крыху пашырылася. Я папрасіў прыехаць прэм'ер-міністра, каб ён падрабязна мог далажыць аб выніках нашых мінулых кантактаў на практыцы (як рэалізуюцца папярэднія дамоўленасці. - Заўв. БЕЛТА)", - дадаў беларускі лідар.

У сваю чаргу Джон Коўл перадаў прывітанне ад Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. "Ён усяляк падтрымлівае ўсё тое, што мы робім", - сказаў ён.

Удзел у перагаворах з беларускага боку таксама прымаюць прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, старшыня КДБ Іван Церцель і пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў.

Лукашэнка напярэдадні Дня народнага адзінства ўручыў дзяржузнагароды заслужаным прадстаўнікам розных сфер

14.09.2026

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным прадстаўнікам розных сфер. Урачыстая цырымонія арганізавана напярэдадні Дня народнага адзінства ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Дзень народнага адзінства вярнуўся ў нацыянальны святочны каляндар пяць гадоў таму. Дату 17 верасня 1939 года Прэзідэнт назваў найважнейшым этапам у станаўленні нацыянальнай дзяржаўнасці. "Пасля вяртання заходніх зямель у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі мы сталі адзіным народам з агульнымі гісторыяй, культурай, мовай, якія ў Заходняй Беларусі пад прыгнётам польскай дзяржавы былі забаронены. Гэта факт", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Сёння гэта цяжка ўявіць, але так было. Як былі і беларусы, якія не шкадавалі жыцця, каб мы "маглi людзьмі звацца". Такіх людзей было нямала, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - І хоць мы сталі шырока адзначаць Дзень народнага адзінства нядаўна, да апошняга, залішне часам імкнучыся зберагчы пачуцці заходняга суседа, гэта дата ўсё ж была ў сэрцы нашага народа. І пацвярджэнне таму - амаль 200 вуліц, праспектаў, плошчаў і бульвараў, названых у гонар гэтай даты - 17 верасня".

Прэзідэнт заўважыў, што свята прыжылося і палюбілася, заняло ганаровае месца ў адным радзе з галоўнымі святамі - Днём Перамогі і Днём Незалежнасці.

"Гісторыя не раз даказвала: што б ні адбывалася, беларусаў немагчыма купіць, іх немагчыма запалохаць і раз'яднаць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў усім узнагароджаным за тое, што яны робяць для краіны, за сумленную працу, талент, бяссонныя ночы і работу без выхадных. "А без гэтага такіх высокіх вынікаў, якіх вы дасягнулі, не бывае", - адзначыў ён. Прэзідэнт таксама нагадаў, што за многімі ўзнагародамі, нават асабістымі, стаіць праца цэлых калектываў, без якіх значныя персанальныя дасягненні ў розных галінах былі б немагчымыя.

"Ордэны, медалі і ганаровыя званні - знак таго, што краіна бачыць і цэніць вашы намаганні. Гэта падзяка ад мільёнаў суайчыннікаў і, вядома ж, асабіста ад мяне - за мір, дабрабыт, шчаслівае сучаснае і выдатную будучыню. Такія людзі, як вы, заўсёды імкнуцца да новага, дасканалага і сваёй працай паказваюць нам прыклад высокага служэння нашай Айчыне", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ад усяго сэрца павіншаваў прысутных з заслужанымі ўзнагародамі і пажадаў ім моцнага здароўя, міру, дабра і новых дасягненняў на карысць Радзімы.

Кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў ордэнам Працоўнай Славы адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Планар" і "ІНТЭГРАЛ" - кіруючая кампанія холдынга "ІНТЭГРАЛ", а таксама токара-расточніка цэха доследнай вытворчасці №1 ААТ "Мінскі трактарны завод" Уладзіміра Флейту.

Ордэна Айчыны III ступені ўдастоена генеральны дырэктар ААТ "Малочны Свет" Марына Анікеева, ордэна Пашаны - намеснік старшыні па вытворчасці СПК імя Дзеньшчыкова Гродзенскага раёна Генадзь Эйсмант і старшыня СПК "Азёры Гродзенскага раёна" Аляксандр Шышко.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны загадчык кафедры біяхіміі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзімір Лелевіч і артыст заслужанага калектыву Беларусі "Нацыянальны Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь" Ганна Міркос.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў медалі "За працоўныя заслугі", спецыяльныя лісты аб абвяшчэнні Падзякі Прэзідэнта, а таксама нагрудныя знакі тым, хто ўдастоены ганаровых званняў.

Лукашэнка заслухаў даклад дзяржсакратара Савета бяспекі Вольфавіча

08.09.2026

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўвечары 8 верасня заслухаў даклад дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўніку дзяржавы дакладзена аб ходзе праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей унутраных войскаў МУС. Акрамя таго, падчас даклада абмеркаваны кадравыя пытанні ва Узброеных Сілах.

Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі»
Людзі свету і стварэння 2025
Рэспубліканская дошка Гонару
Чалавек года Віцебшчыны
Фестываль дзвюх рэк
Докшыцы - здаровы горад
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва»
Працаўладкаванне непаўналетніх
Дзяржаўная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў
Прафілактыка хатняга гвалту
Аўкцыёны
Навядзенне парадку на зямлі
Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі краіны

Увага!

Навіны Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС

Навіны Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС

Пералік інвестыцыйных праектаў "Рэгіянальная ініцыятыва"

Пералік інвестыцыйных праектаў "Рэгіянальная ініцыятыва"

Збор прапаноў па праблемных пытаннях заканадаўства

Збор прапаноў па праблемных пытаннях заканадаўства

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!

Ліцэнзаванне на ўзроўнях агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі

Ліцэнзаванне на ўзроўнях агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі

Лічбавая бяспека

Лічбавая бяспека

Біяметрычныя дакументы

Біяметрычныя дакументы

Нацыянальны конкурс "Прадпрымальнік года"

Нацыянальны конкурс "Прадпрымальнік года"

B2B перамовы

B2B перамовы

Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь

Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь

Устойлівае развіццё

Устойлівае развіццё

Аб зацвярджэнні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб зацвярджэнні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўныя органы і арганізацыі Беларусі

Дзяржаўныя органы і арганізацыі Беларусі

Старшынства Рэспублікі Беларусь у ЕАЭС у 2025 годзе

Старшынства Рэспублікі Беларусь у ЕАЭС у 2025 годзе

Апытанні
Апытанні
Газета «Родныя вытокi»
Газета «Родныя вытокi»
Год беларускай жанчыны
Год беларускай жанчыны

Інвестыцыйныя прапановы

Інтэрнэт-рэсурсы

Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь

Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце РБ

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце РБ

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь

Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь

Газета "Віцебскія весці"

Газета "Віцебскія весці"

Газета "Родныя вытокі"

Газета "Родныя вытокі"

Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу

Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу

Адзіны дзяржаўны рэгістр

Адзіны дзяржаўны рэгістр

Беларуская ўніверсальная таварная біржа

Беларуская ўніверсальная таварная біржа

Электронная гандлёвая пляцоўка Таргібел

Электронная гандлёвая пляцоўка Таргібел

Віртуальная выстава прадпрыемстваў

Віртуальная выстава прадпрыемстваў

Адзіны партал знешнегандлёвай дзейнасці

Адзіны партал знешнегандлёвай дзейнасці

Нацыянальны цэнтр электронных паслуг

Нацыянальны цэнтр электронных паслуг

Адзіны партал электронных паслуг

Адзіны партал электронных паслуг

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Дзіцячы прававы сайт

Дзіцячы прававы сайт

Моладзь Беларусі

Моладзь Беларусі

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга

Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь

Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь

Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

pomogut.by

pomogut.by

Гендэрная статыстыка

Гендэрная статыстыка

Пазнавальны турызм

Пазнавальны турызм

Видэабел

Видэабел