Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Лукашэнка напярэдадні Дня народнага адзінства ўручыў дзяржузнагароды заслужаным прадстаўнікам розных сфер

14.09.2026

Лукашэнка напярэдадні Дня народнага адзінства ўручыў дзяржузнагароды заслужаным прадстаўнікам розных сфер

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным прадстаўнікам розных сфер. Урачыстая цырымонія арганізавана напярэдадні Дня народнага адзінства ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Дзень народнага адзінства вярнуўся ў нацыянальны святочны каляндар пяць гадоў таму. Дату 17 верасня 1939 года Прэзідэнт назваў найважнейшым этапам у станаўленні нацыянальнай дзяржаўнасці. "Пасля вяртання заходніх зямель у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі мы сталі адзіным народам з агульнымі гісторыяй, культурай, мовай, якія ў Заходняй Беларусі пад прыгнётам польскай дзяржавы былі забаронены. Гэта факт", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Сёння гэта цяжка ўявіць, але так было. Як былі і беларусы, якія не шкадавалі жыцця, каб мы "маглi людзьмі звацца". Такіх людзей было нямала, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - І хоць мы сталі шырока адзначаць Дзень народнага адзінства нядаўна, да апошняга, залішне часам імкнучыся зберагчы пачуцці заходняга суседа, гэта дата ўсё ж была ў сэрцы нашага народа. І пацвярджэнне таму - амаль 200 вуліц, праспектаў, плошчаў і бульвараў, названых у гонар гэтай даты - 17 верасня".

Прэзідэнт заўважыў, што свята прыжылося і палюбілася, заняло ганаровае месца ў адным радзе з галоўнымі святамі - Днём Перамогі і Днём Незалежнасці.

"Гісторыя не раз даказвала: што б ні адбывалася, беларусаў немагчыма купіць, іх немагчыма запалохаць і раз'яднаць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў усім узнагароджаным за тое, што яны робяць для краіны, за сумленную працу, талент, бяссонныя ночы і работу без выхадных. "А без гэтага такіх высокіх вынікаў, якіх вы дасягнулі, не бывае", - адзначыў ён. Прэзідэнт таксама нагадаў, што за многімі ўзнагародамі, нават асабістымі, стаіць праца цэлых калектываў, без якіх значныя персанальныя дасягненні ў розных галінах былі б немагчымыя.

"Ордэны, медалі і ганаровыя званні - знак таго, што краіна бачыць і цэніць вашы намаганні. Гэта падзяка ад мільёнаў суайчыннікаў і, вядома ж, асабіста ад мяне - за мір, дабрабыт, шчаслівае сучаснае і выдатную будучыню. Такія людзі, як вы, заўсёды імкнуцца да новага, дасканалага і сваёй працай паказваюць нам прыклад высокага служэння нашай Айчыне", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ад усяго сэрца павіншаваў прысутных з заслужанымі ўзнагародамі і пажадаў ім моцнага здароўя, міру, дабра і новых дасягненняў на карысць Радзімы.

Кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў ордэнам Працоўнай Славы адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Планар" і "ІНТЭГРАЛ" - кіруючая кампанія холдынга "ІНТЭГРАЛ", а таксама токара-расточніка цэха доследнай вытворчасці №1 ААТ "Мінскі трактарны завод" Уладзіміра Флейту.

Ордэна Айчыны III ступені ўдастоена генеральны дырэктар ААТ "Малочны Свет" Марына Анікеева, ордэна Пашаны - намеснік старшыні па вытворчасці СПК імя Дзеньшчыкова Гродзенскага раёна Генадзь Эйсмант і старшыня СПК "Азёры Гродзенскага раёна" Аляксандр Шышко.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны загадчык кафедры біяхіміі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзімір Лелевіч і артыст заслужанага калектыву Беларусі "Нацыянальны Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь" Ганна Міркос.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў медалі "За працоўныя заслугі", спецыяльныя лісты аб абвяшчэнні Падзякі Прэзідэнта, а таксама нагрудныя знакі тым, хто ўдастоены ганаровых званняў.