Единый день голосования

Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211722, г. Докшицы,
ул. Ленинская, д. 31
Телефон приемной:
8 (02157) 3-25-10  c 8.00 до 17.00
Телефон-факс:
8 (02157) 3-25-11 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by (для деловой переписки)

Фонтан на центральной площади Костёл в г.Докшицы Районный исполнительный комитет Автовокзал г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Автовокзал г.Докшицы

Архив 2019 года

19 декабря 2019 года в трудовом коллективе отдела по образованию Докшицкого райисполкома в рамках единого дня информирования заместителем председателя райисполкома Полочаниной О.Э. проведено информирование на тему «Традиции суверенной Беларуси» и «О наиболее распространенных методах несанкционированного доступа к банковским платежным карточкам и счетам и рекомендациях по предотвращению преступлений».


 


21 ноября 2019 г.   

В четверг 21 ноября прошел единый день информирования населения. На встречах с трудовыми коллективами и населением района представители информационно-пропагандистских групп райисполкома обсуждали тему «Укреплению общественной безопасности и дисциплины – государственное внимание», а также актуальные темы повышения энергоэффективности многоквартирных жилых домов, безопасности детей в сети Интернет. 

В рамках единого дня информирования председатель районного Совета депутатов В.Ю.Рандаревич встретилась с жителями Ситцевского и Парафьяновского сельсоветов. Заместитель председателя райисполкома О.Э.Полочанина – с трудовым коллективом «Ясли-сад №4 г.Докшицы». Докладчики также проинформировали присутствующих о последних новостях социально-экономического развития района и ответили на их вопросы.


17 октября 2019 г. 

“Парламент – прадстаўнічы і заканадаўчы орган краіны” – гэтай тэме быў прысвечаны Адзіны дзень інфармавання насельніцтва, у час якога адбыліся сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з працоўнымі калектывамі. Дадатковай тэмай пры правядзенні Адзінага дня інфармавання стала “Развіццё сацыяльнай інфраструктуры Віцебскай вобласці ў інтарэсах камфортнага пражывання грамадзян”. Старшыня райвыканкама Алег Пінчук сустрэўся з працоўным калектывам ПМК-52. Параф’янаўскі ўчастак РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” наведала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч. У час узгаданых сустрэч былі абмеркаваны не толькі аспекты выбарчай кампаніі, але і вытворчыя пытанні: якасць выконваемых работ, захаванне працоўнай дысцыпліны, узровень заработнай платы. У аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Крулеўшчыне пабывала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.

Падчас сустрэчы размова ішла пра ролю інстытута парламентарызму ў станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці, парадак выбрання дэпутатаў, паўнамоцтвы парламентарыяў, а таксама ўзаемадзеянне з органамі мясцовага самакіравання.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў цесна ўзаемадзейнічаюць з мясцовымі органамі ўлады, кіраўніцтвам вядучых прадпрыемстваў. Дзякуючы гэтаму значная частка пытанняў, з якімі звяртаюцца грамадзяне, вырашаецца непасрэдна ў час прыёму. Асаблівая ўвага надаецца рашэнню эканамічных задач, падтрымцы прадпрыемстваў і стварэнню новых працоўных месцаў, развіццю сацыяльнай інфраструктуры. Таксама дэпутаты імкнуцца задзейнічаць парламенцкую дыпламатыю для развіцця гандлёва-эканамічных сувязей, рэалізацыі перспектыўных інвестыцыйных праектаў.

Пасля абмеркавання абазначанай тэмы намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна пагутарыла з работнікамі аддзялення, адзначыла, што ва ўстанове створаны камфортныя ўмовы для пражывання пажылых і інвалідаў, і іх жыццё не абмяжоўваецца толькі аднымі сценамі. Дагледжанай выглядае таксама тэрыторыя вакол установы. Персанал арганізоўвае культурна-масавыя мерапыемствы, супрацоўнічае з Крулеўшчынскай бальніцай, якая, калі патрабуецца, прадастаўляе транспарт для дастаўкі пацыента ў райцэнтр. З раённага бюджэту на ўтрыманне аддзялення штогод выдзяляюцца грашовыя сродкі. Каб зні­зіць затраты, лічыць намеснік старшыні райвыканкама, трэба эканоміць энергарэсурсы, рэалізоўваць гуманітарныя праекты. Дарэчы, адзін з іх ужо запланавана зрабіць. Гэта абуладкаванне ў аддзяленні пакоя ароматэрапіі.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Источник: http://www.dokshitsy.by/2019/10/parlament-predstavitelnyj-i-zakonodatelnyj-organ-strany-tema-edinogo-dnya-informirovaniya-v-dokshickom-rajone/


19 сентября 2019 г.   
У межах  адзінага Дня інфармавання “Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснасць – крок у будучыню!”,  Докшыцкі раён наведаў Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч. У раённым выканаўчым камітэце адбылася сустрэча з кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў, ідэалагічным актывам раёна. У ёй прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Алег Пінчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў. 


У сваім выступленні Аляксандр Карлюкевіч засяродзіў увагу на значэнні перапісу, як агульнацыянальным, вельмі важным мерапрыемстве, якое мае глыбокія гістарычныя карані і з’яўляецца адной з неабходных практык у дзейнасці любой дзяржавы свету. Таму, на думку Аляксандра Мікалаевіча,  кожнаму шчыраму грамадзяніну неабходна  прыняць самы актыўны ўдзел у самой працэдуры перапісу.
Выступоўца пазнаёміў прысутных таксама з інфармацыйнай і медыя прасторай краіны, якую сёння прадстаўляюць 1621 друкаванае выданне, маюцца на ўвазе газеты і часопісы, а таксама 200 тэлеканалаў, больш за 100 радыёстанцый, 9 інфармацыйных агенцтваў, 17 сеткавых выданняў. Інтэрнэт-прастора  – гэта больш за 140 тысяч сайтаў і інтэрнэт-парталаў.
Размову пра перапіс насельніцтва прадоўжыла начальнік аддзела статыстыкі Докшыцкага раёна Тамара Байкова, якая пазнаёміла прысутных з тым, як будзе праходзіць непасрэдна сам працэс перапісу насельніцтва.
Напрыканцы візіту шаноўны госць наведаў рэдакцыю раённай газеты “Родныя вытокі”. Яго вельмі зацікавіла практыка работы рэдакцыі ў інтэрнэт-прасторы, дзейнасць сайта і, асабліва, кода хуткага рэагавання, які размешчаны, як вядома, нават на камяні-помніку раённай газеце. Гэта метка  дазваляе прама на вуліцы аператыўна трапіць на сайт раёнкі, выкарыстоўваючы сканер мабільнага тэлефона. Зацікаўленая размова працягнулася ў самой рэдакцыі і, бліжэй пазнаёміўшыся са станоўчымі  вынікамі вытворчай дзейнасці раённага выдання, Аляксандр Карлюкевіч даў канкрэтныя парады па далейшым развіцці непасрэдна сайта, як будучага перспектыўнага інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурса. Абмеркаваў некаторыя іншыя пытанні і выказаў упэўненасць, што калектыў раённай газеты здолее не толькі ўтрымаць узятыя пазіцыі, але і плённа развівацца далей.
Источник:  http://www.dokshitsy.by/2019/09/ministrinformacii/ 


15 августа 2019 г. Единый день информирования  в Бегомльском лесхозе

Тэме абароны мацярынства і дзяцінства быў прысвечаны чарговы Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Падчас сустрэч, якія адбыліся ва ўсіх працоўных калектывах раёна, абмяркоўваліся пытанні дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства. Як пастаянна адзначае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, “сацыяльная палітыка, што праводзіцца ў дзяржаве, садзейнічае таму, каб жанчыны маглі ўвасобіць сваё прызначэнне – вырасціць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей”. Меры, якія прадпрымаюцца ў гэтым напрамку, дазваляюць планамерна абараняць мацярынства і дзяцінства, павышаць статус і прэстыж узорнай сям’і.


З працоўным калектывам ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” у Адзіны дзень інфармавання насельніцтва сустрэўся старшыня райвыканкама Алег Пінчук. На мерапрыемстве кіраўнік раёна адзначыў, што да­дзенае прадпрыемства – адно з лепшых у рэспубліцы, а таму галоўнай задачай кожнага, хто тут працуе, павінна быць захаванне і прымнажэнне таго, што ёсць. Алег Леанідавіч заўважыў, што актуальнымі пытаннямі дзейнасці ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” на сённяшні дзень з’яўляюцца абнаўленне тэхнікі, рэалізацыя драўніны і навя­дзенне парадку ў лесе.

Па асноўнай тэме Адзінага дня інфармавання насельніцтва выступіла намеснік дырэктара ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” па ідэалагічнай рабоце Ганна Ярашэвіч, якая паведаміла, што на дадзены момант на прадпрыемстве 14 жанчын знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, значацца 17 шматдзетных сем’яў, якія напярэдадні новага навучальнага года атрымаюць матэрыяльную дапамогу: на кожнага школьніка будуць выплачаны дзве базавыя велічыні.
Сустрэчу з працоўным калектывам прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Докшыцкім раёне Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч. На мерапрыемстве была даведзена інфармацыя аб колькасці шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў у раёне, а таксама пра асноўныя прававыя аспекты іх дзяржаўнай падтрымкі і абароны.
Удзельнікі Адзінага дня інфармавання даведаліся пра сучасныя дасягненні беларускіх спецыялістаў у сферы аховы здароўя маці і дзіцяці.

Акрамя гэтага, была разгледжана дадатковая тэма – прафілактыка наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

 



 

18 июля 2019 года в трудовом коллективе отдела по образованию Докшицкого райисполкома в рамках единого дня информирования членом информационно-пропагандистской группы Плыгавко О.В. проведено информирование на тему «Беларусь спортивная. Итоги II Европейских игр».


Перамога. Незалежнасць. Памяць 


На гэтым тыдні ў рамках адзінага дня інфармавання члены інфармацыйна-пра­пагандысцкіх групп сустрэліся з працоўнымі калектывамі раёна. Адну з такіхсустрэч, прысвечаную 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысц­кіх захопнікаў, правёў начальнік фінан­савага аддзела райвыканкама Вацлаў Андрыеўскі з работнікамі РУП ЖКГ “Док­шыцы-камунальнік” (на здымку).

У сваім выступленні Вацлаў Іосіфавіч акцэнтаваў увагу на дзяржаўнай палітыцы і мерапрыемствах, якія накіраваны на заха­ванне памяці аб подзвігу савецкага народа ў перамозе над фашысцкімі захопнікамі.

Пастаянны клопат пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны застаецца прыярытэтным накірункам дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Сёння ў краіне пражывае 6250 ветэранаў. У раёне налічваецца 14 ветэранаў, а такса­ма 50 асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Ва ўсіх населеных пунктах рэспу­блікі праведзена абследаванне матэры­яльна-бытавых умоў іх пражывання. Неабходную дапамогу атрымалі 573 ветэраны вайны і 1104 чалавекі, якія пацярпелі ад яе наступ­стваў.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2019 года № 118, у перыяд з 1 чэрвеня па 1 ліпе­ня ветэраны вайны, а таксама некаторыя катэгорыі грамадзян, якія пацярпелі ад на­ступстваў вайны, атрымаюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу.
Удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчын­най вайны прадастаўляюцца льготы на пра­езд у пасажырскіх цягніках альбо вагонах фарміравання Беларускай чыгункі. Яны ма­юць права на 50-працэнтную зніжку з апла­ты за тэхнічнае абслугоўванне і карыстан­не жылым памяшканнем, за камунальныя паслугі.

Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы ў мінулым годзе і першым паўгоддзі сёлетняга па ўсёй рэспубліцы добраўпарадкаваны і ад­ноўлены мемарыялы і помнікі воінскай сла­вы, а таксама брацкія магілы, месцы масава­га пахавання грамадзянскага насельніцтва.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Интернет-ресурсы