Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Костёл в г.Докшицы Районный исполнительный комитет Автовокзал г.Докшицы Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Автовокзал г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Главная / Единый день информирования / Проведение единых дней информирования

Проведение единых дней информирования

Перамога. Незалежнасць. Памяць 


На гэтым тыдні ў рамках адзінага дня інфармавання члены інфармацыйна-пра­пагандысцкіх групп сустрэліся з працоўнымі калектывамі раёна. Адну з такіхсустрэч, прысвечаную 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысц­кіх захопнікаў, правёў начальнік фінан­савага аддзела райвыканкама Вацлаў Андрыеўскі з работнікамі РУП ЖКГ “Док­шыцы-камунальнік” (на здымку).

У сваім выступленні Вацлаў Іосіфавіч акцэнтаваў увагу на дзяржаўнай палітыцы і мерапрыемствах, якія накіраваны на заха­ванне памяці аб подзвігу савецкага народа ў перамозе над фашысцкімі захопнікамі.

Пастаянны клопат пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны застаецца прыярытэтным накірункам дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Сёння ў краіне пражывае 6250 ветэранаў. У раёне налічваецца 14 ветэранаў, а такса­ма 50 асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Ва ўсіх населеных пунктах рэспу­блікі праведзена абследаванне матэры­яльна-бытавых умоў іх пражывання. Неабходную дапамогу атрымалі 573 ветэраны вайны і 1104 чалавекі, якія пацярпелі ад яе наступ­стваў.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2019 года № 118, у перыяд з 1 чэрвеня па 1 ліпе­ня ветэраны вайны, а таксама некаторыя катэгорыі грамадзян, якія пацярпелі ад на­ступстваў вайны, атрымаюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу.
Удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчын­най вайны прадастаўляюцца льготы на пра­езд у пасажырскіх цягніках альбо вагонах фарміравання Беларускай чыгункі. Яны ма­юць права на 50-працэнтную зніжку з апла­ты за тэхнічнае абслугоўванне і карыстан­не жылым памяшканнем, за камунальныя паслугі.

Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы ў мінулым годзе і першым паўгоддзі сёлетняга па ўсёй рэспубліцы добраўпарадкаваны і ад­ноўлены мемарыялы і помнікі воінскай сла­вы, а таксама брацкія магілы, месцы масава­га пахавання грамадзянскага насельніцтва.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Интернет-ресурсы