Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Костёл в г.Докшицы Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы Районный исполнительный комитет
Костёл в г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района

Новости района

21 ноября 2018

У мінулыя выхадныя адбылася падзея, значэнне якой выходзіць за межы раёна. У Бягомлі асвяцілі царкву ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Край, які за дзесяцігоддзі ганенняў на веру страціў усе цэрквы і касцёлы, а іх былі не адзінкі, дзякуючы намаганням вернікаў і, у першую чаргу, іерэя Валерыя Цімкова, набыў храм, які благачынны Георгій Мялешка трапна назваў жамчужынай гарпасёлка.

Вернікаў на асвячэнне, нягледзячы на дажджлівае восеньскае надвор’е, сабралася багата. Яны з радасцю сустракалі сакратара Полацкай епархіі протаіерэя Аляксандра Пятліцкага, а таксама свецкую ўладу ў асобе старшыні райвыканкама Алега Пінчука, старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч. Айцец Аляксандр разам з дыяканам Андрэем і іншымі клірыкамі правёў абрад асвячэння храма і крыжовы ход. Пасля святочнай Літургіі протаіерэй перадаў блаславенне Яго праасвяшчэнства архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія, які па аб’ектыўных прычынах не змог раздзяліць радасць гэтай значнай падзеі.

19 ноября 2018
У мінулым годзе калектыў ДП “АграСітцы” пры падвядзенні вынікаў раённага спаборніцтва атрымаў перамогу ў намінацыі “Павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці масланасення рапсу”. Сёлета можа ганарыцца самай высокай ураджайнасцю збожжавых у раёне. Пэўныя зрухі назіраюцца і ў галіне жывёлагадоўлі. Несумненна, вялікая заслуга ў тым, што сельгаспрадпрыемства, якому пагражала банкротства, жыве, дзейнічае і паступова падымаецца з калень, яго дырэктара Сяргея Кучко, рашучага, мэтанакіраванага, прадпрымальнага і дзейснага кіраўніка. Пра справы гаспадарчыя, пра планы і перспектывы, цяжкасці, з якімі даводзіцца сутыкацца, і дасягненні, а таксама пра адвечныя чалавечыя каштоўнасці гутарым з Сяргеем Сяргеевічам напярэдадні прафесійнага свята.
14 ноября 2018

Класны кіраўнік. Хто ён? Верны сябар або патрабавальны педагог? Клапатлівы заступнік або строгі крытык? Капітан класнага карабля або яго штурман? На гэтыя пытанні спрабавалі знайсці адказ дванаццаць педагогаў раёна, якія прымалі ўдзел у фінальным этапе раённага конкурсу прафесійнага майстэрства “Лепшы класны кіраўнік”, што праходзіў ў мінулую пятніцу ў ККЗ “Іскра”.

Распачалося мерапрыемства з феерычнай самапрэзентацыі маладых настаўнікаў, удзельнікаў абласнога фестывалю педагагічнага майстэрства “Перспектыва”. Пяцёра стыльна апранутых юнакоў разам са сваімі прыгожымі спадарожніцамі раскрылі ўсю сутнасць дзейнасці педагога, пабудаваўшы сваё выступленне ў форме яркага, арыгінальнага танца.

13 ноября 2018

Восеньскі Дзень прызыўніка ў райцэнтры па традыцыі быў адзначаны святочна і ўрачыста. На мерапрыемстве, якое адбылося ў канцэртнай зале Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага, галоўнымі віноўнікамі былі 36 юнакоў. У іх гонар гучалі вершаваныя радкі, спяваліся песні.

Ад імя выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў за гатоўнасць абараняць Радзіму прызыўнікам падзякавала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна. Да будучых салдат з прывітальным словам звярнуўся ваенны камісар раёна Віталь Леснічэнка, які пажадаў годна адслужыць і вярнуцца ў грамадзянскае жыццё з новымі ведамі і навыкамі. Пра вернасць Радзіме і гонар несці званне салдата гаварыў навабранец з Вецяры Павел Малевіч. Пранікнёныя словы адрасаваў юнакам благачынны Докшыцкай акругі протаіерэй Георгій Мялешка. З добрымі пажаданнямі да прызыўнікоў звярнулася спецыяліст па рабоце з моладдзю аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вікторыя Ждановіч. Безумоўна, самым шчырым на эмоцыі, цёплым і сардэчным стаў зварот да юнакоў маці аднаго з іх – Элы Хмялінка.

8 ноября 2018

11 ноября - международный День энергосбережения. Решение об учреждении этого праздника было принято в апреле 2008 года на проходившем в Казахстане международном совещании координаторов SPARE («ШПИРЭ» - школьный проект по использованию ресурсов и энергии, это образовательная программа об энергетике и окружающей среде для детей). А уже в ноябре 2008-го мир отметил первый День энергосбережения. Этот праздник получил статус международного, поскольку принять участие в проекте пожелали более 20 стран.

Наша страна не стала исключением. Республика Беларусь поддержала инициативу и присоединилась к празднованию международного Дня энергосбережения.

В этот день в странах, принимающих участие в данной инициативе, проходят мероприятия, главной задачей которых является информирование населения о важности эффективного использования энергоресурсов, о способах энергосбережения и существующих возможностях использования возобновляемых источников энергии.

8 ноября 2018

Маладосць, энтузіязм, адзінства… Гэтыя словы адлюстроўваюць усю сутнасць ВЛКСМ, стагоддзе з дня ўтварэння якога адзначаецца сёлета. Але, як і раней, дзень 29 кастрычніка застаецца святам камсамольскага юнацтва. Гэтая дата працягвае хваляваць як сівых ветэранаў камсамольскага руху, так і маладую змену, што захоўвае вернасць запаветам старэйшых пакаленняў. Сведчанне таму – урачыстасць, якая прайшла 2 лістапада ў ККЗ “Іскра”.

Яшчэ да пачатку святочнай праграмы ў фае сабраліся сябры-камсамольцы розных пакаленняў: шукалі знаёмых на чорна-белых фотаздымках, разглядалі камсамольскія білеты, фатаграфаваліся ў тэматычных фотазонах і проста гутарылі, бо некаторыя з іх даўно не бачыліся.

Напачатку мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, якая ў свой час была першым сакратаром БПСМ, павіншавала ўсіх прысутных з гэтай важнай для гісторыі камсамола датай.

Интернет-ресурсы