Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Фонтан на центральной площади Костёл в г.Докшицы Районный исполнительный комитет Автовокзал г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Автовокзал г.Докшицы
Главная / Новости / Новости района

Новости района

18 апреля 2018
Усе восем лясніцтваў Бягомльскага лясгаса прыступілі днямі да прамысловай нарыхтоўкі бярозавага соку – напітку не толькі смачнага, але і вельмі карыснага для здароўя
11 апреля 2018

На мінулым тыдні адбыўся апошні справаздачны сход у сельгаспрадпрыемствах раёна. Ён прайшоў у адкрытым акцыянерным таварыстве “Таргуны”. На сходзе прысутнічалі старшыня райвыканкама Алег Пінчук, начальнік фінансава-эканамічнага аддзела УП “Малочная праўда” Павел Гормаш і начальнік аддзела прававой і кадравай службы гэтага ж прадпрыемства Вікторыя Фясенка.

Пра тое, з якімі вытворчымі паказчыкамі сельгас­арганізацыя ўступіла ў 2018 год, падрабязную справаздачу зрабіла галоўны эканаміст Лілія Апанасевіч. У раслінаводстве справы абстаяць наступным чынам. Валавы збор зерня склаў 11471 тону, або 107 працэнтаў да ўзроўню 2016 года, рапсу – 763 тоны (78 працэнтаў). Ураджайнасць – 27,7 цэнтнера з гектара, што на 4,9 цэнтнера менш, чым за папярэдні год. Страты панесены ад расцягнутага больш за 20 дзён тэрміну ўборкі ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я.

9 апреля 2018

Пад такой назвай у ККЗ “Іскра” разгарнулася тэматычная выстава, прымеркаваная да 100-годдзя стварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Сярод экспанатаў – узоры форменнага адзення і галаўных убораў ваеннаслужачых Узброеных Сіл і Ваенна-Марскога Флоту Савецкага Саюза, форма беларускіх вайскоўцаў, савецкія і беларускія дзяржаўныя ўзнагароды, знакі адрознення і многія іншыя экспанаты паслярэвалюцыйных часоў і сучаснасці. Аўтар выставы – настаўнік фізкультуры з Будслава Валерый Хацяновіч.

На афіцыйным адкрыцці выставы дзеці з задавальненнем прымяралі фуражкі, бесказыркі, пілоткі, цікавіліся тым, што знаходзіцца ў палявых сумках.

3 апреля 2018

“Цягнік памяці”. Пад такой назвай у рэспубліцы ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”, прымеркаванага да 73-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 100-годдзя стварэння ВЛКСМ, адбудзецца марафон. У ім прымуць удзел студэнцкая і працоўная моладзь ГА “БРСМ”, прафсаюзных і іншых арганізацый. З 27 па 29 красавіка на цягніку памяці яго ўдзельнікі праедуць па маршруце Віцебск – Орша – Брэст – Віцебск, наведаюць месцы баявой славы, пазнаёмяцца з вядомымі мясцінамі роднай краіны, сустрэнуцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод мерапрыемстваў запланавана таксама правядзенне конкурсаў патрыятычнай песні, агітбрыгад, на лепшыя фота і відэа, лістовак і карыкатур.

Моладзь нашага раёна таксама можа далучыцца да рэспубліканскага праекта. Для гэтага трэба звярнуцца з заяўкай у раённы камітэт ГА “БРСМ” або раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 5-59-36, 5-06-82.

Интернет-ресурсы