Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Вакансіі
Дзяржаўныя закупкі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Абарона правоў спажыўцоў
Зямельныя ўчасткі
Кніга памяці Докшыцкага раёна
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Кантрольная дзейнасць
Мясцовыя бюджэты
Невыкарыстоўваныя аб'екты нерухомасці
Нарматыўныя дакументы
Грамадскія арганізацыі
Ахова працы
Пустуючыя дамы
СМІ
Сацыяльныя стандарты
Асноўныя заканадаўчыя і нарматыўныя акты
Директива Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2006 г. №2 "О дебюрократизации государственного аппарата и повышении качества обеспечения жизнедеятельности населения"
Закон Республики Беларусь от 18 июля 2011г. №300-З «Об обращениях граждан и юридических лиц»
Указ Президента Республики Беларусь от 15 октября 2007г. №498 «О дополни-тельных мерах по работе с обращениями граждан и юридических лиц»
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 декабря 2011 г. №1786 «Об утверждении Положения о порядке ведения делопроизводства по обращениям граждан и юридических лиц в государственных органах, иных организациях, у индивидуальных предпринимателей»
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23 июля 2012 г. №667 «О некоторых вопросах работы с обращениями граждан и юридических лиц»
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16 марта 2005 г. №285 «О некоторых вопросах организации работы с книгой замечаний и предложений и внесении изменений и дополнения в некоторые постановления Совета Министров Республики Беларусь»
Парадак падачы і разгляду зваротаў
Па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару можна звярнуцца па тэлефоне: 8 (02157) 3 25 00 з 8.00 да 17.00 (акрамя суботы і нядзелі).
Пісьмовыя звароты накіроўваюцца ў Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт па адрасе: 211722, г. Докшыцы, вул. Ленінская, 31.
Электронныя звароты падаюцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сайт обращения.бел)
Кожную суботу з 9.00 да 12.00 па тэлефоне згодна з графікам праводзяцца "прамыя тэлефонныя лініі" кіраўніцтвам Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта.
Правы заяўнікаў
падаваць звароты, выкладаць доказы службовай асобе, якая праводзiць асабісты прыём;
знаёміцца з матэрыяламі, якія непасрэдна адносяцца да разгляду іх зваротаў (за выключэннем матэрыялаў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана), у тым ліку рабіць выпіскі з гэтых матэрыялаў, ажыццяўляць іх фотаздымку;
прадстаўляць дадатковыя дакументы і (або) звесткі альбо звяртацца з просьбай аб іх запатрабаванні, у тым ліку ў электроннай форме, у выпадку, калі запатрабаванне такіх дакументаў і (або) звестак не закранае правы, свабоды і (або) законныя інтарэсы іншых асоб і ў іх не ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную і (або) іншую ахоўваемую законам тайну;
адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці;
атрымліваць адказы (апавяшчэнні) на звароты;
абскардзіць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты і рашэнні аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці;
прымяняць тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) са згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём;
ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (далей – Закон) і іншымі актамі заканадаўства.
Абавязкі заяўнікоў
выконваць патрабаванні Закона;
падаваць звароты ў арганізацыі, індывідуальным прадпрымальнікам у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй;
ветліва ставіцца да работнікаў арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і іх работнікаў, не дапускаць ужывання нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў;
своечасова інфармаваць арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў аб змене свайго месца жыхарства (месца знаходжання) або месца знаходжання ў перыяд разгляду звароту;
выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.
Патрабаванні, якiя прад'яўляюцца да зваротаў
1. Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
2. Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
выклад сутнасці звароту;
асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
3. Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:
поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
4. Заўвагі і (або) прапановы ўносяцца ў Кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
5. Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
6. Да пісьмовых зваротаў, падаваемых прадстаўнікамі заяўнікоў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
7. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) пацвярджаючых гэту інфармацыю дакументаў.
Пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці
1. Пісьмовыя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
звароты не адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым пунктамі 1-6 артыкула 12 Закона;
звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, вызначаючым парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі, у тым ліку калі заўвагі і (або) прапановы, унесеныя ў Кнігу заўваг і прапаноў, не адносяцца да дзейнасці гэтай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, не датычацца якасці рэалізуемых тавараў, выконваемых работ, аказваемых паслуг;
прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
заяўнікам пададзены паўторны зварот, у тым ліку ўнесены ў Кнігу заўваг і прапаноў, і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
з заяўніком спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння альбо заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.
2. Вусныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
не прад'яўленыя дакументы, якія сведчаць асобу заяўнікоў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікоў;
звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якой праводзіцца асабісты прыём;
заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на цікавячыя яго пытанні альбо перапіска з гэтым заяўніком па такіх пытаннях была спынена;
заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў;
заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
Адклiканне звароту
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.
у выпадку адклікання заяўніком свайго звароту арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік спыняюць разгляд такога звароту па сутнасці без паведамлення аб гэтым заяўніку.
Заяўніку вяртаюцца арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.
Абскарджанне адказаў на звароты
Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.
Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў суд, калі пры разглядзе гэтай скаргі прынята новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай вышэйстаячай арганізацыі.
Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці арганізацыі, якая не мае вышэйстаячай арганізацыі, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Асабісты прыем
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём) у райвыканкаме праводзіцца кіраўніцтвам райвыканкама. Старшыня райвыканкама вядзе асабісты прыём кожную другую і чацвёртую сераду месяца з 8.00 да 13.00. Першы намеснік старшыні, намеснікі старшыні, кіраўнік спраў райвыканкама праводзяць асабісты прыём не радзей аднаго разу ў месяц згодна з графікам, які зацвярджаецца старшынёй райвыканкама. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму старшыні райвыканкама асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму першага намесніка, намеснікаў старшыні райвыканкама кіраўнік справамі райвыканкама па ўзгадненні са старшынёй райвыканкама вызначае іншую службовую асобу, якая забяспечыць своечасовае і належнае выкананне функцый часова адсутнай службовай асобы.
Арганізацыю асабістага прыёму кіраўніцтвам райвыканкама забяспечвае сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама – упаўнаважаныя імі службовыя асобы. Кіраўніцтва райвыканкама праводзіць асабісты прыём па папярэднім запісе альбо без яго. Папярэдні запіс на асабісты прыём кіраўніцтва райвыканкама ажыццяўляе сакратар прыёмнай старшыні райвыканкама ў кабінеце №301 (прыёмная райвыканкама), а таксама па тэлефоне 8 02157 3-25-10. Таксама папярэдні запіс можа ажыццяўляцца па пісьмоваму або электроннаму звароту. Папярэдні запіс на чарговую дату асабістага прыёму заканчваецца за 3 працоўныя дні да даты названага асабістага прыёму.
У мэтах забеспячэння якаснага і арганізаванага правядзення асабістага прыёму пры ажыццяўленні папярэдняга запісу службовымі асобамі высвятляецца сутнасць пытання, матывы звароту, а таксама іншыя неабходныя для арганізацыі асабістага прыёму звесткі, даюцца неабходныя кансультацыі і тлумачэнні аб кампетэнцыі службовых асоб райвыканкама, структурных падраздзяленняў райвыканкама, дзяржаўных органаў, арганізацый, парадку разгляду зваротаў.
Асабісты прыем праводзіцца ў прызначаны дзень у парадку чарговасці па прад'яўленні дакумента, які сведчыць яго асобу. Прадстаўнік дадаткова прад'яўляе дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы. Асабісты прыём у райвыканкаме праводзіцца ў пакоі асабістага прыёму па адрасе: г.Докшыцы, вул. Ленінская, 31, (першы паверх, малая зала), у структурных падраздзяленнях райвыканкама – у службовых памяшканнях іх кіраўнікоў, калі іншае не ўстаноўлена старшынёй райвыканкама.
Графікі асабістага прыему
ГРАФИК проведения личного приема граждан, их представителей, представителей юридических лиц руководителями структурных подразделений Докшицкого райисполкома
Информация о личном приеме граждан и представителей юридических лиц руководством облисполкома, структурных подразделений облисполкома
ГРАФИК ЛИЧНОГО ПРИЕМА граждан, представителей юридических лиц руководством райисполкома в 2024 году
ГРАФИК личного приема граждан и представителей юридических лиц руководством Докшицкого районного исполнительного комитета, Докшицкого районного Совета депутатов г. Докшицы, ул. Ленинская, 31 (1-ый этаж, малый зал)
Назва і месца знаходжання вышэйстаячага органа
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
адрас:210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
E-mail: oik@vitobl.by (для дзелавой перапіскі)
Інтэрнэт-сайт Віцебскага аблвыканкама: https://vitebsk-region.gov.by/ru/
Тэлефон: (+375-212) 42-57-57Факс: (+375-212) 42-57-81
Рэжым работы:Штодня з 8:00 да 13:00,з 14.00 да 17.00Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прамая тэлефонная лінія
ГРАФИК
проведения руководством Докшицкого райисполкома
«прямых телефонных линий» с населением
на четвертый квартал 2024 года
Ф.И.О.
руководителя
Занимаемая должность
Дата
проведения
Телефон
АБИРАЛО
Сергей
Владимирович
председатель райисполкома
21.12.2024
5-03-45
ВОРОБЬЁВА Наталия
Владимировна
первый заместитель председателя райисполкома
05.10.2024
09.11.2024
07.12.2024
3-25-44
КЛИМОВИЧ
Марина
Эдуардовна
заместитель председателя райисполкома
26.10.2024
23.11.2024
3-25-02
ПОЛОЧАНИНА
Оксана
19.10.2024
30.11.2024
3-25-03
КАРЧЕВСКИЙ
Элефторович
02.11.2024
28.12.2024
3-25-04
ЖДАНОВИЧ
Наталия
Степановна
управляющий делами райисполкома
12.10.2024
16.11.2024
14.12.2024
3-25-05
время проведения с 9.00-12.00
В графике возможны изменения. График подлежит уточнению еженедельно.
Гарачая лінія
Тэлефон гарачай лініі - 8 (02157) 32510
час працы:з 8.00 да 19.00 у працоўныя дніз 8.00 да 17.00 у выхадныя дні
Грамадская прыёмная
График личного приема граждан и представителей юридических лиц в общественной приемной при Докшицком райисполкоме
У мэтах аказання бясплатнай юрыдычнай дапамогі малазабяспечаным катэгорыям грамадзян пры райвыканкаме створана грамадская прыёмная.
Да працы грамадскай прыёмнай прыцягнуты:
Тэлефон даверу
ТЭЛЕФОНЫ ДАВЕРУ І ЭКСТРАНАЙ ПСІХАЛАГІЧНАЙ ДАПАМОГІ
г. Віцебск 8 0212 60 61 60 кругласутачна
г. Орша 8 0216 51 00 19 па буднях 8:00 – 20: 00
г. Полацк 8 0214 46 76 55 па буднях 8:00 – 16: 00
г. Наваполацк 8 0214 50 13 97 чацвер 8:00 – 16: 30панядзелак-серада, пятніца 8:00 – 20: 00
У дзяржаўнай установе "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Докшыцкага раёна" арганізавана работа "тэлефона даверу" з панядзелка па пятніцу з 08.00 да 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00 па тэлефоне 8 02157 5 99 13.