Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Мясцовыя сродкі масавай інфармацыі прадстаўлены установай "Рэдакцыя газеты" Родныя вытокі»і праграмы радыёвяшчання Докшыцкага раёна".
Докшыцкая раённая газета заснавана ў 1943 годзе - у лістападзе ў свет выйшаў першы нумар газеты "Партызанская праўда" органа Докшыцкага падпольнага РК КП(б)Б. Газета выдавалася на рускай мове.
У снежні 1944 г. пачалося выданне газеты "Ленінская праўда" органа Докшыцкага РК КП(б)б і Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных. У 1945 г. выйшла 44 нумары. Паколькі Докшыцы былі цалкам разбураныя, рэдакцыя газеты размясцілася на станцыі Параф'янава, дзе і знаходзілася да 1946 года. Паступова рос аб'ём і тыраж газеты, усё часцей прыходзіла яна да чытача. У 1962 годзе выданне газеты было спынена ў сувязі з ліквідацыяй Докшыцкага раёна.
Вясной 1965 года зноў быў утвораны Докшыцкі раён. 1 красавіка выйшаў з друку першы нумар раённай газеты»Ленінская трыбуна". З 1991 года газета носіць назву "Родныя вытокі". Яе заснавальнікамі з'яўляюцца раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў. Газета ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці са Статутам, асноўнай задачай якога вызначана асвятленне сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця раёна.
Галоўны рэдактар Варанковіч Аляксандр Дзям'янавіч
Тэл. 8 (02157) 5 90 50
8 (02157) 5 90 54 (аддзел рэкламы)
Электронны адрас:
rodvitoki@cmi.by
rodvitoki@yandex.ru