Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару можна звярнуцца па тэлефоне: 8 (02157) 3 25 00 з 8.00 да 17.00 (акрамя суботы і нядзелі).
Пісьмовыя звароты накіроўваюцца ў Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт па адрасе: 211722, г. Докшыцы, вул. Ленінская, 31.
Электронныя звароты падаюцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сайт обращения.бел)
Кожную суботу з 9.00 да 12.00 па тэлефоне згодна з графікам праводзяцца "прамыя тэлефонныя лініі" кіраўніцтвам Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта.
Правы заяўнікаў
· падаваць звароты, выкладаць доказы службовай асобе, якая праводзiць асабісты прыём;
· знаёміцца з матэрыяламі, якія непасрэдна адносяцца да разгляду іх зваротаў (за выключэннем матэрыялаў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана), у тым ліку рабіць выпіскі з гэтых матэрыялаў, ажыццяўляць іх фотаздымку;
· прадстаўляць дадатковыя дакументы і (або) звесткі альбо звяртацца з просьбай аб іх запатрабаванні, у тым ліку ў электроннай форме, у выпадку, калі запатрабаванне такіх дакументаў і (або) звестак не закранае правы, свабоды і (або) законныя інтарэсы іншых асоб і ў іх не ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную і (або) іншую ахоўваемую законам тайну;
· адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці;
· атрымліваць адказы (апавяшчэнні) на звароты;
· абскардзіць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты і рашэнні аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці;
· прымяняць тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) са згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём;
· ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (далей – Закон) і іншымі актамі заканадаўства.
Абавязкі заяўнікоў
· выконваць патрабаванні Закона;
· падаваць звароты ў арганізацыі, індывідуальным прадпрымальнікам у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй;
· ветліва ставіцца да работнікаў арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і іх работнікаў, не дапускаць ужывання нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў;
· своечасова інфармаваць арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў аб змене свайго месца жыхарства (месца знаходжання) або месца знаходжання ў перыяд разгляду звароту;
· выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.
Патрабаванні, якiя прад'яўляюцца да зваротаў
1. Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
2. Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
· найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
· прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
· выклад сутнасці звароту;
· асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
3. Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:
· найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
· поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
· выклад сутнасці звароту;
· прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
· асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
4. Заўвагі і (або) прапановы ўносяцца ў Кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
5. Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
6. Да пісьмовых зваротаў, падаваемых прадстаўнікамі заяўнікоў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
7. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) пацвярджаючых гэту інфармацыю дакументаў.
Пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці
1. Пісьмовыя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
· звароты не адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым пунктамі 1-6 артыкула 12 Закона;
· звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, вызначаючым парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
· звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі, у тым ліку калі заўвагі і (або) прапановы, унесеныя ў Кнігу заўваг і прапаноў, не адносяцца да дзейнасці гэтай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, не датычацца якасці рэалізуемых тавараў, выконваемых работ, аказваемых паслуг;
· прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
· заяўнікам пададзены паўторны зварот, у тым ліку ўнесены ў Кнігу заўваг і прапаноў, і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
· з заяўніком спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
· звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння альбо заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.
2. Вусныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
· не прад'яўленыя дакументы, якія сведчаць асобу заяўнікоў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікоў;
· звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якой праводзіцца асабісты прыём;
· заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на цікавячыя яго пытанні альбо перапіска з гэтым заяўніком па такіх пытаннях была спынена;
· заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў;
· заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
· звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння альбо заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.
Адклiканне звароту
· Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.
· у выпадку адклікання заяўніком свайго звароту арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік спыняюць разгляд такога звароту па сутнасці без паведамлення аб гэтым заяўніку.
· Заяўніку вяртаюцца арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.
Абскарджанне адказаў на звароты
· Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.
· Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
· Адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў суд, калі пры разглядзе гэтай скаргі прынята новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай вышэйстаячай арганізацыі.
· Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці арганізацыі, якая не мае вышэйстаячай арганізацыі, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.