Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Звароты грамадзян и юрыдычных асоб / Парадак падачы і разгляду зваротаў

Парадак падачы і разгляду зваротаў

Па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару можна звярнуцца па тэлефоне: 8 (02157) 3 25 00 з 8.00 да 17.00 (акрамя суботы і нядзелі).

Пісьмовыя звароты накіроўваюцца ў Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт па адрасе: 211722, г. Докшыцы, вул. Ленінская, 31.

Электронныя звароты падаюцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сайт обращения.бел)

Кожную суботу з 9.00 да 12.00 па тэлефоне згодна з графікам праводзяцца "прамыя тэлефонныя лініі" кіраўніцтвам Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта.


Правы заяўнікаў

·       падаваць звароты, выкладаць доказы службовай асобе, якая праводзiць асабісты прыём;

·       знаёміцца з матэрыяламі, якія непасрэдна адносяцца да разгляду іх зваротаў (за выключэннем матэрыялаў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана), у тым ліку рабіць выпіскі з гэтых матэрыялаў, ажыццяўляць іх фотаздымку;

·       прадстаўляць дадатковыя дакументы і (або) звесткі альбо звяртацца з просьбай аб іх запатрабаванні, у тым ліку ў электроннай форме, у выпадку, калі запатрабаванне такіх дакументаў і (або) звестак не закранае правы, свабоды і (або) законныя інтарэсы іншых асоб і ў іх не ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную і (або) іншую ахоўваемую законам тайну;

·       адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці;

·       атрымліваць адказы (апавяшчэнні) на звароты;

·       абскардзіць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты і рашэнні аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці;

·       прымяняць тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) са згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём;

·       ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (далей – Закон) і іншымі актамі заканадаўства.


Абавязкі заяўнікоў 

·       выконваць патрабаванні Закона;

·       падаваць звароты ў арганізацыі, індывідуальным прадпрымальнікам у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй;

·       ветліва ставіцца да работнікаў арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і іх работнікаў, не дапускаць ужывання нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў;

·       своечасова інфармаваць арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў аб змене свайго месца жыхарства (месца знаходжання) або месца знаходжання ў перыяд разгляду звароту;

·       выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.


Патрабаванні, якiя прад'яўляюцца да зваротаў

1. Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.

2. Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:

·       найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;

·       прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);

·       выклад сутнасці звароту;

·       асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

3. Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:

·       найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;

·       поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;

·       выклад сутнасці звароту;

·       прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

·       асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

4. Заўвагі і (або) прапановы ўносяцца ў Кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

5. Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

6. Да пісьмовых зваротаў, падаваемых прадстаўнікамі заяўнікоў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

7. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) пацвярджаючых гэту інфармацыю дакументаў.


Пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці

1. Пісьмовыя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:

·       звароты не адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым пунктамі 1-6 артыкула 12 Закона;

·       звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, вызначаючым парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

·       звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі, у тым ліку калі заўвагі і (або) прапановы, унесеныя ў Кнігу заўваг і прапаноў, не адносяцца да дзейнасці гэтай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, не датычацца якасці рэалізуемых тавараў, выконваемых работ, аказваемых паслуг;

·       прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

·       заяўнікам пададзены паўторны зварот, у тым ліку ўнесены ў Кнігу заўваг і прапаноў, і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

·       з заяўніком спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;

·       звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння альбо заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.

2. Вусныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:

·       не прад'яўленыя дакументы, якія сведчаць асобу заяўнікоў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікоў;

·       звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якой праводзіцца асабісты прыём;

·       заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на цікавячыя яго пытанні альбо перапіска з гэтым заяўніком па такіх пытаннях была спынена;

·       заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў;

·       заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;

·       звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння альбо заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.


Адклiканне звароту 

·       Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.

·       у выпадку адклікання заяўніком свайго звароту арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік спыняюць разгляд такога звароту па сутнасці без паведамлення аб гэтым заяўніку.

·       Заяўніку вяртаюцца арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.


Абскарджанне адказаў на звароты

·       Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.

·       Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

·       Адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў суд, калі пры разглядзе гэтай скаргі прынята новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай вышэйстаячай арганізацыі.

·       Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці арганізацыі, якая не мае вышэйстаячай арганізацыі, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.