Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, а таксама трэціх асоб

Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, а таксама трэціх асоб
у адпаведнасці з артыкуламі 10, 11 і 111 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З " Аб асновах адміністрацыйных працэдур»
(далей-Закон)

Правы зацікаўленых асоб

Зацікаўленыя асобы маюць права:

  • звяртацца з заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;

  • бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;

  • атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;

  • прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;

  • знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяў, у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўнай законам тайны;

  • атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);

  • адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

  • абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;

  • адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;

  • ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

Абавязкі зацікаўленых асоб

Зацікаўленыя асобы абавязаны:

  • ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;

  •  прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, названыя ў абзацах другім-сёмым часткі першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку выпатрабавання такіх дакументаў;

  • уносіць плату, якая бярэцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

  • своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змяненні месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

  • выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.

Правы і абавязкі трэціх асоб

Трэція асобы маюць права:

  • атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;

  • знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іхвыпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўнай законам тайны;

  • адклікаць сваю згоду (у тым ліку выказаную шляхам прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

  • абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;

  • адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;

  • ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

Трэція асобы абавязаны:

  • ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;

  • выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.