Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Эканоміка Докшыцкага раёна характарызуецца рознабаковай накіраванасцю.
Асноўнымі складнікамі ў эканоміцы раёна з'яўляюцца сельскага спадарчыя арганізацыі, прамысловыя прадпрыемствы, аб'екты гандлю і грамадскага харчавання, будаўніцтва, бытавога абслугоўвання, суб'екты малога бізнесу і іншыя.
Вядучай галіной народнага спадарчага комплексу раёна з'яўляецца сельская гаспадарка. Яе прадстаўляюць 8 сельскагаспадарчых арганізацый, з іх 5 адкрытых акцыянерных таварыстваў, 3 унітарныя прадпрыемствы. У пералічаных арганізацыях занята больш за 1,2 тыс. чалавек.
За гаспадаркамі замацавана 64,55 тыс. гектар сельскагаспадарчых угоддзяў, у тымліку 36,6 тыс. гектар ворнай зямлі. Асноўная маса гаспадарак спецыялізуецца ў малочна-мясным напрамку з развітой вытворчасцю збожжа, рапсу.
Прамысловасць раёна прадстаўлена трыма прадпрыемствамі: філіял адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебскхлебпрам» «Докшыцкіхлебазавод», Докшыцкае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Докшыцы-камунальнік» і адкрытае акцыянернае таварыства «Завод «Ветразь».
На прадпрыемствах раёна выпускаюцца хлеб і хлебабулачныя, мучныя і кандытарскія вырабы, піламатэрыялы, вырабы з дрэва, камплектуючыя для ліфтавагаабсталявання, вырабы з металу, цвікі і іншае.
Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 50 гандлёвых аб'ектаў и 7 аўтамагазінаў Віцебскаго абласнога спажывецкага таварыстваі шэрагам іншых. Усяго насельніцтва раёна абслугоўваюць 258 гандлёвых аб'ектаў розных фарматаў, 2 рынкі, 7 аўтамагазінаў, 19 інтэрнэт-магазінаў.
Паслугі грамадскага харчавання прадастаўляюцца 51 аб'ектам, з якіх агульнадаступны 25 аб'ектаў з колькасцю 1232 пасадачных месц.
Будаўніцтвам у раёне займаюцца: ДКУБП «Докшыцкая ПМК-52», філіял ДРБУ № 180 КУП «Віцебскаблдарбуд», КУП «Докшыцкае ПМС», філіял №1 РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік»і шэраг прыватных прадпрыемстваў.
На 1 студзеня 2023 г. на тэрыторыі раёна дзейнічае больш за 50 суб'ектаў рознай формы ўласнасці, які ажыццяўляе бытавое абслугоўванне насельніцтва праз 53 аб'екты бытавога абслугоўвання, з іх 14 аб'ектаў належыць РУП ЖКГ "Докшыцы-камунальнік", 35 аб'ектаў - прадпрымальніцкаму сектару і па 1 аб'екту Докшыцкаму філіялу Віцебскага аблспажыўтаварыства, сектару спорту і турызму Докшыцкага райвыканкама і РУП "Віцебскаблнафтапрадукт".
На тэрыторыі раёна размяшчаюцца ДУ "Санаторый "Лясное" КДБ Рэспублікі Беларусь" і ДУ "Санаторый "Баравое" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць значным патэнцыялам для развіцця аздараўленчага турызму, прапануюць шырокі спектр паслуг.
Прыродныя ўмовы Докшыцкага раёна ствараюць спрыяльнае асяроддзе для далейшага развіцця і ўладкавання месцаў для адпачынку не толькі грамадзян рэспублікі, але і замежных грамадзян.
На тэрыторыі раёна размешчаны ўстанова «Докшыцкая раённая арганізацыйная структура» РДГА «БТПР» і Бягомльскі лясгас, якія маюць паляўнічыя гаспадаркі.
У в. Камайск на беразевозераразмешчаныдобраўпарадкаваны «Домпаляўнічага і рыбака» на 15 месцаў (5 аднамесныхнумароў «люкс» і 3 двухмесныянумары). Ёсць лазня, саўна, лодкі і катамараны. Абсталяваны рыбалоўныя масткі і вальеры для ўтрымання дзікіх жывёл.
Плошча паляўнічай гаспадаркі Бягомльскага лясга саскладае 38,3 тыс. гектараў, што складае 29,3% ад агульнай плошчы паляўнічых угоддзяў раёна: з іх лясных угоддзяў — 26,7 тыс. гектараў, палявых — 11,2 тыс. гектараў, водна-балотных — 0,4 тыс. гектараў.
У лясгасе таксама ёсць 2 домікі паляўнічага, якія абсталяваны душавымі кабінамі, гарачай вадой, размешчаны на беразе вадаёма.
Усе віды палявання праводзяцца ў адпаведнасці з дзеючымі тэрмінамі і правіламі.