Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём) у райвыканкаме праводзіцца кіраўніцтвам райвыканкама. Старшыня райвыканкама вядзе асабісты прыём кожную другую і чацвёртую сераду месяца з 8.00 да 13.00. Першы намеснік старшыні, намеснікі старшыні, кіраўнік спраў райвыканкама праводзяць асабісты прыём не радзей аднаго разу ў месяц згодна з графікам, які зацвярджаецца старшынёй райвыканкама. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму старшыні райвыканкама асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму першага намесніка, намеснікаў старшыні райвыканкама кіраўнік справамі райвыканкама па ўзгадненні са старшынёй райвыканкама вызначае іншую службовую асобу, якая забяспечыць своечасовае і належнае выкананне функцый часова адсутнай службовай асобы.
Арганізацыю асабістага прыёму кіраўніцтвам райвыканкама забяспечвае сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама – упаўнаважаныя імі службовыя асобы. Кіраўніцтва райвыканкама праводзіць асабісты прыём па папярэднім запісе альбо без яго. Папярэдні запіс на асабісты прыём кіраўніцтва райвыканкама ажыццяўляе сакратар прыёмнай старшыні райвыканкама ў кабінеце №301 (прыёмная райвыканкама), а таксама па тэлефоне 8 02157 3-25-10. Таксама папярэдні запіс можа ажыццяўляцца па пісьмоваму або электроннаму звароту. Папярэдні запіс на чарговую дату асабістага прыёму заканчваецца за 3 працоўныя дні да даты названага асабістага прыёму.
У мэтах забеспячэння якаснага і арганізаванага правядзення асабістага прыёму пры ажыццяўленні папярэдняга запісу службовымі асобамі высвятляецца сутнасць пытання, матывы звароту, а таксама іншыя неабходныя для арганізацыі асабістага прыёму звесткі, даюцца неабходныя кансультацыі і тлумачэнні аб кампетэнцыі службовых асоб райвыканкама, структурных падраздзяленняў райвыканкама, дзяржаўных органаў, арганізацый, парадку разгляду зваротаў.
Асабісты прыем праводзіцца ў прызначаны дзень у парадку чарговасці па прад'яўленні дакумента, які сведчыць яго асобу. Прадстаўнік дадаткова прад'яўляе дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы. Асабісты прыём у райвыканкаме праводзіцца ў пакоі асабістага прыёму па адрасе: г.Докшыцы, вул. Ленінская, 31, (першы паверх, малая зала), у структурных падраздзяленнях райвыканкама – у службовых памяшканнях іх кіраўнікоў, калі іншае не ўстаноўлена старшынёй райвыканкама.