Прывітанне
Паважаныя сябры! Вітаем вас на сайце Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта!
Дарагія сябры!
Мы рады вітаць усіх, хто наведаў афіцыйны сайт Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца з нашым раёнам.
Докшыцкі раён – уязная брама Віцебскай вобласці, край з багатым гістарычным мінулым, маляўнічай прыроднай прыгажосцю. Гэта гасцінная і шчодрая зямля, на якой працуюць працавітыя, таленавітыя, адданыя роднаму краю людзі.
Докшыцкі раён мае добрую лагістыку, прыродна-кліматычныя фактары, што робіць раён прыцягальным як для турыстаў, так і для дзелавых людзей. Мы гатовы да ўзаемадзеяння і развіцця інвестыцыйных праграм у сельскай гаспадарцы, эканамічнай, сацыяльнай сферы.
На нашым сайце мы прапануем вам актуальную інфармацыю аб раёне, яго гісторыі і традыцыях, структуры і арганізацыі, аб развіцці вытворчай базы раёна сёння і аб яго будучых праектах. У раздзелах і рубрыках сайта кожны карыстальнік зможа знайсці карысную і праўдзівую інфармацыю аб усіх сферах жыццядзейнасці рэгіёна. Вы зможаце не толькі пазнаёміцца з навінамі раёна, вобласці і рэспублікі, але і звярнуцца да адміністрацыі раёна з пытаннямі і прапановамі.
Сардэчна запрашаем у Докшыцкі раён!
Старшыня Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта
Абірала Сяргей Уладзіміравіч