Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
8 кастрычніка 2024

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 кастрычніка склалі $8,858 млрд

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка 2024 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8,8583 млрд у эквіваленце. Адпаведныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

За верасень 2024 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $161,2 млн (на 1,85 працэнта) пасля росту ў жніўні 2024 года на $165,1 млн (на 1,9 працэнта).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 кастрычніка гэтага года склаў $2,8916 млрд, зменшыўшыся за верасень на $52,1 млн (на 1,8 працэнта), аб'ём манетарнага золата - $4,5674 млрд, павялічыўшыся на $203,5 млн (на 4,7 працэнта).

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш як $6 млрд.

БелТА