Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
19 красавіка 2022

Сямейны капітал і адрасная дапамога. Як дзяржава падтрымлівае шматдзетныя сем'і

Кансультант упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Коваль расказала сёння на прэс-канферэнцыі "Дзяржаўная падтрымка шматдзетных і маладых сем'яў у Беларусі. Ільготы і сацыяльныя гарантыі ў 2022 годзе", як дзяржава падтрымлівае шматдзетныя сем'і, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У краіне для шматдзетных сем'яў рэалізуецца праграма сямейнага капіталу. Яна ўведзена з 2015 года. "З 2015 па 2019 год памер сямейнага капіталу складаў $10 тыс. Пачынаючы з 2020 года сямейны капітал прадастаўляецца ў беларускіх рублях. У 2020 годзе яго памер складаў Br22,5 тыс., у 2021-м - Br23,7 тыс, з 2022 года года - амаль Br26 тыс.", - расказала Святлана Коваль.

На сёння (пачынаючы з 2015 года) больш за 112 тыс. дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал" адкрылі шматдзетныя сем'і ў банках. "Кожны месяц адкрываецца прыкладна 1,2 тыс. дэпазітных рахункаў. За перыяд дзеяння праграмы на рахункі шматдзетных сем'яў залічана на $825 млн і Br683 млн", - адзначыла кансультант упраўлення.

Паводле слоў спецыяліста, з 2020 года з'явілася магчымасць датэрмінова выкарыстоўваць сямейны капітал. "Адразу пасля назначэння і адкрыцця рахунка сямейны капітал можна расходаваць на тры напрамкі - жыллё, адукацыя, медыцына. Усяго прынята 50,5 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, інакш кажучы, амаль палавіна шматдзетных сем'яў, якія адкрылі рахункі ў банку, ужо расходуюць сямейны капітал. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 86 працэнтаў, на атрыманне медыцынскіх паслуг - 8 працэнтаў і на адукацыю - 6 працэнтаў", - растлумачыла Святлана Коваль.

З 2022 года ўнесены змяненні па прадастаўленні сямейнага капіталу. У прыватнасці, пашыраны напрамкі яго выкарыстання ў рамках ужо існуючых (па жыллі, ахове здароўя, адукацыі), а таксама з'явіўся новы напрамак - набыццё тавараў для сацыяльнай рэабілітацыі і інтэграцыі ў грамадства членаў сем'яў з інваліднасцю ў сувязі з парушэннем зроку або апорна-рухальнага апарату. У прыватнасці, цяпер можна набыць такія дарагія тавары, як спецыялізаваныя камп'ютарныя дысплэі, прынтары Брайля, асістыўныя ўстройствы для пад'ёму людзей і функцыянальныя ложкі.

Акрамя таго, прадстаўнік Мінпрацы расказала, што падтрымка сем'яў з нізкім узроўнем даходу ажыццяўляецца за кошт сістэмы адраснай сацыяльнай дапамогі. У прыватнасці, гэта штомесячныя і аднаразовыя сацыяльныя дапамогі, забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей ва ўзросце да двух гадоў. "Бясплатна прадуктамі харчавання забяспечваюцца сем'і, у якіх даход на аднаго члена сям'і ніжэйшы за бюджэт пражытачнага мінімуму, а таксама пры нараджэнні двайнят-трайнят незалежна ад даходу, - паведаміла яна. - За мінулы год прадуктамі харчавання забяспечана 14 тыс. дзяцей да двух гадоў на Br16 млн. Сярэдні кошт набору прадуктаў харчавання склаў Br185 у месяц".

З 2020 года для шматдзетных сем'яў павялічаны перыяд прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі з 6 да 12 месяцаў у год, а таксама крытэрый наяўнасці патрэбы са 100 працэнтаў да 115 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму.

Для працуючых бацькоў прадугледжаны гарантыі ў сферы працоўных і пенсійных адносін. "Права працуючых жанчын на водпуск па цяжарнасці і родах і па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў замацавана Працоўным кодэксам. У выпадку выхаду яе на работу, службу, вучобу ў гэты водпуск можа пайсці любы член сям'і - бацька, айчым або іншы сваяк дзіцяці. Пры гэтым за імі таксама захоўваецца права на атрыманне дапамогі па доглядзе дзіцяці", - расказала Святлана Коваль.

Акрамя таго, пры выхадзе на работу з водпуску па доглядзе наймальнік абавязаны заключыць кантракт з маці (бацькам) да дасягнення дзіцем узросту пяці гадоў.

"Для сумяшчэння сямейных і працоўных абавязкаў для бацькоў, якія выхоўваюць трое і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, прадугледжаны адзін дадатковы свабодны дзень на тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга заработку. Бацькам, якія выхоўваюць дваіх дзяцей да 16 гадоў, прадастаўляецца свабодны дзень у месяц за кошт уласных сродкаў, але яго аплата таксама можа прадугледжвацца ў калектыўных дагаворах, лакальных нарматыўных актах наймальніка", - паведаміла кансультант упраўлення.