Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
12 сакавіка 2022

Самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў студзені сярод краін ЕАЭС зафіксаваны ў Беларусі


Беспрацоўе ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў студзені скарацілася, самы нізкі яго ўзровень зафіксаваны ў Беларусі. Аб гэтым сведчаць даныя экспрэс-інфармацыі Дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамляе БЕЛТА.

"Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у службах занятасці насельніцтва дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза, па стане на канец студзеня 2022 года склала 983,8 тыс. чалавек, - гаворыцца ў інфармацыі ЕЭК. - Такім чынам, колькасць беспрацоўных складае 1 працэнт ад колькасці рабочай сілы. У 2021 годзе гэты паказчык складаў 3,1 працэнта".

Паводле даных ЕЭК, у Беларусі ў канцы студзеня 2022 года налічвалася 6,3 тыс. беспрацоўных, што складае 0,1 працэнта да колькасці рабочай сілы (у студзені 2021 года 8,1 тыс. і 0,2 працэнта адпаведна), у Кыргызстане - 75,7 тыс., або 2,9 працэнта (у студзені 2021 года 77,4 тыс. і 3 працэнты), у Казахстане - 138,7 тыс., або 1,5 працэнта (у студзені 2021 года 172,3 тыс. і 1,9 працэнта), у Расіі - 705,4 тыс., або 0,9 працэнта (у студзені 2021 года 2 млн 529,5 тыс. і 3,4 працэнта). У Арменіі за год колькасць беспрацоўных скарацілася з 62,2 тыс. да 57,7 тыс. (даныя аб працэнтных суадносінах да колькасці рабочай сілы па гэтай краіне адсутнічаюць).

"Паводле апошніх даных, у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы ўзровень беспрацоўя па ЕАЭС склаў, паводле ацэнкі, 4,6 працэнта колькасці рабочай сілы (III квартал 2021 года), у тым ліку ў Арменіі - 15 працэнтаў (III квартал 2021-га), Беларусі - 3,8 працэнта (IV квартал 2021-га), Казахстане - 4,9 працэнта (IV квартал 2021-га), Кыргызстане - 5,8 працэнта (2020 год), Расіі - 4,3 працэнта (IV квартал 2021 года)", - гаворыцца ў інфармацыі Дэпартамента статыстыкі ЕЭК.