Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
13 красавіка 2023

Місія наглядальнікаў ад СНД пачала маніторынг падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму ва Узбекістане


Місія наглядальнікаў ад СНД і яе штаб пачалі работу па назіранні за ходам падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму ва Узбекістане. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў штабе місіі.

Адбылася сустрэча старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Узбекістана Зайніддзіна Нізамхаджаева з кіраўніком Місіі наглядальнікаў ад СНД, генеральным сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым і членамі штаба місіі. Зайніддзін Нізамхаджаеў азнаёміў гасцей з ходам падрыхтоўкі да рэферэндуму і адзначыў, што яна праходзіць ва ўмовах адкрытасці і галоснасці.

Сяргей Лебедзеў падкрэсліў, што работа місіі будзе будавацца на прынцыпах палітычнай нейтральнасці, неўмяшання ў ход падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму і ва ўнутраныя справы дзяржавы, строга ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Узбекістан. "Мы бачым сваю задачу ў аказанні садзейнічання ў правядзенні свабоднай і дэмакратычнай кампаніі", - адзначыў кіраўнік місіі.

Ён праінфармаваў Зайніддзіна Нізамхаджаева, што штаб місіі наглядальнікаў ад СНД пачаў работу сёння. Ён арганізуе дзейнасць наглядальнікаў, вызначыць парадак іх работы напярэдадні і ў дзень галасавання, размяркуе іх па рэгіёнах Узбекістана, правядзе неабходны інструктаж.

Кароткатэрміновыя наглядальніі прыбудуць для ажыццяўлення сваіх функцый за 2-3 дні да галасавання і пасля атрымання ў штабе місіі ўсіх неабходных матэрыялаў пачнуць выкананне сваіх задач.

Ацэнкі місіі будуць грунтавацца выключна на аснове ўласнага назірання, афіцыйнай інфармацыі, фактычнага матэрыялу, прадастаўленага камісіямі рэферэндуму і дзяржустановамі.

У рамках сустрэчы наглядальнікам місіі СНД была прадастаўлена магчымасць азнаёміцца з работай цэнтра аператыўнай інфармацыі, а таксама з практыкай прымянення новых інфармацыйных тэхналогій пры падрыхтоўцы да рэферэндуму.

Пасля заканчэння сустрэчы Сяргей Лебедзеў зрабіў афіцыйную заяву для сродкаў масавай інфармацыі аб пачатку дзейнасці Місіі наглядальнікаў ад СНД. Ён звярнуў увагу СМІ на колькасць і склад місіі. "Цяпер ідзе працэс фарміравання місіі. Мы разлічваем, што ў яе склад увойдуць прадстаўнікі дзяржаў - удзельніц СНД, Міжпарламенцкай асамблеі СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Выканаўчага камітэта СНД. Чакаецца, што ў маніторынгу падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму прымуць удзел каля 50-60 наглядальнікаў ад СНД", - дадаў ён.

Наглядальнікі ад Садружнасці будуць ужо дзявяты раз ажыццяўляць назіранне ва Узбекістане.