Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
28 верасня 2023

Малкіна пракаменціравала падаўжэнне павышанага парога бяспошліннага ўвозу тавараў для фізічных асоб


Афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна пракаменціравала на брыфінгу прынятае 27 верасня Саветам ЕЭК рашэнне аб падаўжэнні на паўгода дзеяння павышанага парога бяспошліннага ўвозу тавараў для фізічных асоб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ія Малкіна ўдакладніла, што гэта рашэнне прынята па ініцыятыве расійскага боку. "Такім чынам, да 1 красавіка 2024 года парог бяспошліннага ўвозу тавараў для фізічных асоб складзе 1 тыс. еўра і 31 кг для тавараў, перавозімых перавозчыкам або ў паштовых адпраўленнях, увозімых багажом усімі відамі транспарту, акрамя паветранага, або ў пешым парадку", - сказала яна.

Прадстаўнік ЕЭК растлумачыла, што ў выпадку, калі кошт тавараў перасягае суму 1 тыс. еўра або іх вага складае больш за 31 кг, неабходна будзе заплаціць пошліну. Для тавараў, перавозімых перавозчыкам або ў паштовых адпраўленнях, яе памер складзе 15 працэнтаў ад кошту, але не менш за 2 еўра за 1 кг у частцы перавышэння норм; для тавараў, увозімых багажом, - 30 працэнтаў ад кошту, але не менш за 4 еўра за 1 кг перавышэння.

Ія Малкіна нагадала, што павышаны парог быў устаноўлены на часовай аснове ў 2022 годзе, каб падтрымаць грамадзян, якія заказваюць тавары для асабістага карыстання ў замежных інтэрнэт-магазінах. У сакавіку 2023 года яго дзеянне было падоўжада да 1 кастрычніка. Раней бяспошлінны парог складаў 200 еўра для тавараў, перавозімых перавозчыкам або ў паштовых адпраўленнях, і 500 еўра для тавараў, увозімых багажом усімі відамі транспарту, акрамя паветранага, або ў пешым парадку.

"Адзначу, што парог бяспошліннага ўвозу на самалёце захоўваецца на ўзроўні 10 тыс. еўра і 50 кг", - дадала Ія Малкіна.

Усяго на пасяджэнні Савета ЕЭК, у якім Беларусь прадстаўляе віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, разгледжана больш за 40 пытанняў. Плануецца, што наступнае пасяджэнне Савета ЕЭК пройдзе ў другой палавіне кастрычніка.