Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
30 чэрвеня 2023

Лукашэнка падпісаў закон аб днях для дыспансерызацыі і скарочанай рабоце для шматдзетных


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін", якім карэкціруецца Працоўны кодэкс з улікам практыкі яго прымянення. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 

Дакументам, у прыватнасці, прадугледжваецца вызваленне работнікаў ад работы для дыспансерызацыі з захаваннем сярэдняга заработку. Работнікаў ва ўзросце да 40 гадоў - на адзін дзень раз у тры гады, старэйшых за 40 гадоў - на адзін дзень штогадова, а жанчын старэйшых за 53 гады і мужчын старэйшых за 58 гадоў - на два дні штогадова.

Сярод навацый - прадастаўленне права аднаму з бацькоў трох і больш дзяцей або дзіцяці-інваліда замест дадатковага выхаднога дня ў тыдні выбраць скарачэнне штодзённай работы на адну гадзіну.

Законам прадугледжваецца выплата заработнай платы не радзей за два разы ў месяц усім работнікам, у тым ліку тым, з якімі заключаны кантракты, а таксама магчымасць чаргавання перыядаў выканання работы дыстанцыйна і на рабочым месцы ў арганізацыі.

У адпаведнасці з дакументам, гарантыі, прадастаўляемыя асобам пры сумяшчэнні работы з вучобай па накіраванні наймальніка (вучэбныя водпускі, скарачэнне рабочага часу), цяпер распаўсюджваюцца і на работнікаў, якія навучаюцца без накіравання.

Акрамя таго, новаўвядзенні датычацца ўкаранення прафесійных стандартаў, якія апісваюць працоўныя функцыі і патрабаванні да кваліфікацыі работніка для іх выканання, а таксама пашырэння электроннай формы ўзаемадзеяння наймальніка з работнікам.