Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
26 мая 2022

Лукашэнка на саміце ЕАЭС 27 мая выкладзе сваё бачанне па актуальных пытаннях развіцця саюза

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое пройдзе 27 мая ў фармаце відэаканферэнцыі, выкладзе сваё бачанне па актуальных пытаннях развіцця саюза. Аб гэтым старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч заявіў у інтэрв'ю для праекта "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА.

Па выніках праведзенай 19 мая сустрэчы ў Мінску Аляксандра Лукашэнкі з Міхаілам Мясніковічам было заяўлена аб тым, што кіраўнік дзяржавы ўнёс цікавыя і нават смелыя прапановы па далейшым развіцці еўразійскай інтэграцыі.

Адказваючы на просьбу падзяліцца падрабязнасцямі наконт гэтага старшыня Калегіі ЕЭК у інтэрв'ю БЕЛТА сказаў: "Думаю, што мы будзем сведкамі непасрэдна выступлення паважанага Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Таму не будзем забягаць наперад. Кіраўнік дзяржавы выкладзе сам сваё бачанне. Адзінае, што я магу сказаць, што Прэзідэнт верыць у развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза і яго ідэі і прапановы заслугоўваюць увагі і непасрэдна рэалізацыі ў рамках работы Еўразійскай эканамічнай камісіі".

Міхаіл Мясніковіч таксама выказаў меркаванне, што, хутчэй за ўсё, будуць прапановы, як удасканаліць работу ў рамках дзеючага дагавора, у першую чаргу - наконт перспектыў для бізнес-супольнасці ў саюзе.