17 мая 2022
Лукашэнка і Пуцін на сустрэчы ў Маскве абмеркавалі тры комплексы пытанняў
На палях саміту АДКБ у Маскве прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу. Яна доўжылася 40 мінут, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі тры комплексы пытанняў.
Першы - сумесная работа беларусаў і расіян па імпартазамяшчэнні.
Другое пытанне - перавалка грузаў Беларусі ў партах Расіі і будаўніцтва беларускага порта пад Санкт-Пецярбургам, у раёне порта Бронка.
Трэці блок - шэраг пытанняў абаронна-прамысловага комплексу. У прыватнасці, сумесная работа ў галіне ракетабудавання і па іншых напрамках.
Прэзідэнты дамовіліся, што ў бліжэйшы час правядуць асобную сустрэчу па ўсім спектры тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва і выкананні ўрадамі дзвюх краін даручэнняў кіраўнікоў дзяржаў.