Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
22 лістапада 2023

Галоўчанка аб пастаўках электробусаў: гатовы садзейнічаць ператварэнню Сочы ў экалагічна чысты горад

У мінулым годзе фактычна меў месца выбухны рост у двухбаковым гандлі Беларусі і Краснадарскага края. Аб гэтым у Краснадары на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага края Расіі Веньямінам Кандрацьевым расказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што супрацоўніцтва гэтага расійскага рэгіёна з Беларуссю развіваецца вельмі дынамічна. "Лічбы гавораць самі за сябе. Нагадаю, што ў нас мінулы год фактычна меў выбухны рост у двухбаковым гандлі: каля 60 працэнтаў у тавараабароце. Нават на такой высокай базе за гэты год (за 9 месяцаў) мы яшчэ дабавілі 12 працэнтаў узаемнага тавараабароту, што сведчыць аб тым, што мы актыўна наганяем тое, што не зрабілі мінулыя гады", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў, што ў перыяд пасля візіту Веньяміна Кандрацьева ў Мінск і да сённяшняй сустрэчы каманды актыўна папрацавалі, выконваючы тыя дамоўленасці, якія былі дасягнуты. Гэта работа, абазначыў Раман Галоўчанка, "матэрыялізавалася ў падпісанне новых кантрактаў на пастаўку тэхнікі". Як для Краснадарскага края ў цэлым, так і для горада Сочы.

"Мы лічым, што настаў час актыўней папрацаваць і фіналізаваць перагаворы па ператварэнні горада-курорта Сочы ў экалагічна чысты горад. Я гаварыў у Мінску, мы ўжо рэалізуем праект у Беларусі па пераводзе двух гарадоў толькі на выкарыстанне электратранспарту. Таму калі б Сочы мог стаць першым горадам у Расіі, які перайшоў бы поўнасцю на электрычны пасажырскі транспарт, гэта была б такая прарыўная падзея ў развіцці электратранспарту ў Расіі, і мы гатовы ў гэтым актыўна паўдзельнічаць. Я ведаю, што адпаведныя разлікі вядуцца спецыялістамі, і думаю, што самы час выйсці на адпаведную праграму такой работы", - падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

Раман Галоўчанка выказаў удзячнасць губернатару за падтрымку ў прыняцці рашэння аб будаўніцтве мультыбрэндавага гандлёва-сэрвіснага цэнтра, за аператыўнае вырашэнне пытання па выдзяленні зямельнага ўчастка. Ён адзначыў: "Гэта важна. Лічу, што гэта будзе фінальным акордам захавання парку сельскагаспадарчай тэхнікі беларускай вытворчасці на ўрадлівай кубанскай зямлі".

Прэм'ер-міністр расказаў таксама, што бакі дамовіліся аб неабходнасці скараціць тэрміны будаўніцтва цэнтра. "Лічу, што рэзерв - у адміністрацыйных працэдурах. Калі гэта хутка зрабіць, думаю, што гэты тэрмін скароцім", - абазначыў Галоўчанка.

Раман Галоўчанка таксама адзначыў, што ёсць істотныя зрухі ў сферы будаўніцтва: растуць пастаўкі будаўнічых матэрыялаў для аб'ектаў Краснадарскага края. Беларусы і ў далейшым гатовы нарошчваць гэта супрацоўніцтва.

"Ведаем пра ваш грандыёзны праект "Новай Анапы". Разлічваем, што кампетэнцыі нашых будаўнічых, праектных арганізацый спатрэбяцца і ў гэтым сур'ёзным праекце", - падкрэсліў Раман Галоўчанка ў ходзе сустрэчы з Веньямінам Кандрацьевым.

Яшчэ адна сфера, аб якой беларускі прэм'ер гаварыў на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага края, - сельская гаспадарка.

"Зноў жа, пасля вашага візіту актывізавалася супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі: гэта датычыцца і насеннага матэрыялу, і праектаў па абнаўленні малочнатаварных комплексаў, пастаўкі камбікорму, абсталявання для харчовай і перапрацоўчай прамысловасці і гэтак далей. Што яшчэ хацеў бы адзначыць па сумесных праектах - гэта развіццё вытворчасці самаходнай і ўборачнай тэхнікі. У нас "Гомсельмаш" - вядучы вытворца кормаўборачных камбайнаў - акрамя прамых паставак аграрыям, у пачатку гэтага года падпісаў пагадненне з кампаніяй Кубані аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па вытворчасці камбайнаў і жняярак. На прадпрыемстве ўжо сабрана 13 камбайнаў і каля 50 жняярак. Мы прадаўжаем адгрузку машынакамплектаў", - расказаў Раман Галоўчанка.