Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
14 верасня 2023

Экспазіцыя прадпрыемстваў Мінпрама разгорнецца ў "Мінск-Арэне" да Дня народнага адзінства


Прадпрыемствы сістэмы Міністэрства прамысловасці прымуць актыўны ўдзел у выстаўцы інавацыйных распрацовак і прадукцыі прамысловасці, якая адбудзецца 15-17 верасня на "Мінск-Арэне" і будзе прысвечана Дню народнага адзінства. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінпрама.

Сваю прадукцыю прадставяць каля 15 холдынгаў і арганізацый Мінпрама. Плануецца прадэманстраваць 30 узораў буйнагабарытнай тэхнікі (турыстычны аўтобус МАЗ 350046, аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі "Купава" 233150, газавы смеццявоз МАЗ 590423, мабільны офіс МАЗ 673110, электрагрузавік мадэлі С45700 серыі Vitovt, пагрузчык з бартавым паваротам АМКАДОР WS080, беспілотны трактар BELARUS- А3523і), рухавікі 2-й і 3-й мадэлі, шырокі рад бытавой тэхнікі (халадзільнікі, пральныя машыны, ноўтбукі H-book 3-й мадэлі, тэлевізары і інтэрактыўныя панэлі, сокавыціскалкі, сушылкі), а таксама макеты генератара, мікраскопы, узоры прадукцыі мікраэлектронікі, аптычныя прыборы, гадзіннікі і многія іншыя віды вырабаў.

Такім чынам, на "Мінск-Арэне" будзе прадстаўлена ўся прамысловая моц краіны. Экспазіцыя прадпрыемстваў Мінпрама, а гэта шматтысячны калектыў прафесіяналаў з багатым вопытам і ўнікальнымі ведамі, стане моцным звяном усёй выстаўкі інавацыйных распрацовак і прадукцыі прамысловасці і прадэманструе, што, нягледзячы на няпростыя геапалітычныя ўмовы, прадпрыемствы Мінпрама дастойна сустракаюць адно з галоўных дзяржаўных свят. Так, у гэтым годзе захоўваецца высокая дынаміка развіцця галіны, прадпрыемствы ўкараняюць новыя віды прадукцыі, прадаўжаюць мадэрнізацыю вытворчасцей, устанаўліваюць новыя перспектыўныя дзелавыя кантакты.