Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
20 снежня 2022

Беларускія санаторыі будуць на 100 працэнтаў запоўнены ў навагоднія святы


Беларускія санаторыі будуць на 100 працэнтаў запоўнены ў навагоднія святы. Аб гэтым журналістам паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падводзячы папярэднія вынікі года, мы бачым, што сістэма спрацавала паспяхова. Мы выходзім на асноўныя паказчыкі дзейнасці паспяховага 2019 года. Нават па некаторых пазіцыях перавысім іх. Таму Новы год традыцыйна ў санаторыях карыстаецца павышаным попытам. І чарговы раз я канстатую, што санаторыі будуць запоўнены на 100 працэнтаў", - расказаў Генадзь Балбатоўскі.

У санаторна-курортных установах увогуле ў перыяд навагодніх свят будуць прысутнічаць больш за 22 тыс. чалавек, з іх каля палавіны - гэта замежныя грамадзяне. "Як правіла, санаторыі арганізоўваюць у гэты перыяд двухтыднёвыя туры, якія будуць праходзіць з 25 снежня па 7 студзеня. Заезды будуць ісці практычна ў адзін момант", - праінфармаваў кіраўнік цэнтра.