Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
5 снежня 2024

Выстава рускай народнай размалёўкі па дрэве "Да вытокаў" адкрылася ў Віцебску

Выстава рускай народнай размалёўкі па дрэве "Да вытокаў" з калекцыі расіянкі Валянціны Кабачэўскай адкрылася сёння ў абласным краязнаўчым музеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размалёўка па дрэве з'яўляецца адным з самых старажытных відаў народных промыслаў. Некалькі стагоддзяў гэты занятак быў часткай паўсядзённага жыцця чалавека і самабытнай культуры рускага народа. Асаблівую цікавасць выклікае мастацкая размалёўка бытавых прадметаў у дэкаратыўным мастацтве народаў Рускай Поўначы, у прыватнасці Архангельскай і Валагодскай абласцей, і Верхняга Паволжа (Ніжагародская вобласць). Для ўпрыгажэння жылля сяляне размалёўвалі сцены, дзверы, печы, посуд, куфэркі, драбіны, санкі. Адным з любімых прадметаў для размалёўкі былі калаўроты. Найбольш часта ў сюжэтах такіх карцін адлюстроўваліся мары бедных сялян аб добрым і шчаслівым жыцці - вясельныя падарожжы, чаяванне, вясковыя вячоркі, народныя гулянні, а таксама сцэны палявання.

Калецыя жыхаркі Санкт-Пецярбурга Валянціны Кабачэўскай дазваляе азнаёміцца з самымі яркімі відамі размалёўкі па дрэве, а ўсяго іх вядома больш за 30. У Віцебскай ратушы наведвальнікі азнаёмяцца з рознымі відамі размалёўкі. Аўтар калекцыі расказала, што экспанаты для такога збору шукалі доўгія гады. Некаторыя прадметы, а датуюцца яны XVIII-XX стагоддзямі, былі ў дрэнным стане і іх даводзілася рэстаўрыраваць.

"Мэта выставы "Да вытокаў" ужо закладзена ў яе назве - гэта вяртанне да нашых славянскіх каранёў, вытокаў, народных рамёстваў і промыслаў, якімі мы ўсе можам ганарыцца", - падзялілася Валянціна Кабачэўская.

Віцябчане могуць убачыць у музеі цікавыя экспанаты - сцізорык, кнігу-падманку, калаўроты, песцер (заплечная каробка), кужонку (кошык без ручкі), пано па матывах размалёўкі розных прадметаў, напрыклад, калаўротаў, куфэркаў, і шмат іншага.

Выстава будзе прадстаўлена да 31 снежня.

БелТА