2 лістапада 2023
Урачысты сход, прысвечаны 105-годдзю УЛКСМ і гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, прайшоў у Віцебску.
- Сімвалічна, што напярэдадні дзяржаўнага свята Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі мы адзначаем 105-годдзе камсамола. За гэтай датай стаіць цэлая гістарычная эпоха, час вялікіх здзяйсненняў, камсамольскіх будоўляў, энтузіязму, перамог і адкрыццяў, рамантыкі і творчых пошукаў. Ветэраны добра памятаюць УЛКСМ, які даваў маладым людзям магутны імпульс на ўсё далейшае жыццё, шанс быць сацыяльна актыўным і паспяховым , — сказаў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. - Пераемнікам камсамола ў суверэннай Беларусі стаў БРСМ. Штогод моладзь Віцебшчыны ўдзельнічае ў міжнародных, рэспубліканскіх і абласных праектах, паказваючы свае прафесійныя навыкі і здольнасць дабівацца высокіх вынікаў.