Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
17 лістапада 2023

У Віцебскай вобласці вяскоўцы прыручылі бусла. Чым можа абярнуцца вынятка з прыроды дзікіх птушак і жывёл?

Як паведаміў галоўны спецыяліст абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Гарланаў, на Віцебшчыне часцей за ўсё мясцовыя жыхары спрабуюць прыручыць буслоў.

- Звычайна дзікія птушкі знаходзяцца на свабодным выгуле побач з домам, - тлумачыць эксперт. – І людзі іх рэгулярна падкормліваюць. Але рабіць гэта не трэба. Бо буслы абвыкаюць да людзей, у іх змяншаюцца інстынкты для самастойнай здабычы ежы і для пералёту ў цяплейшыя краіны.

Некаторыя грамадзяне ў такіх сітуацыях тэлефануюць у тэрытарыяльныя камітэты прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з просьбай забраць птушку, і вызначыць у месца, дзе ёй будзе камфортна.

- Калі спецыялісты адвозяць такіх птушак у спецгадавальнікі, яны вяртаюцца да месца кармлення паблізу жылля, - кажа Генадзь Гарланаў. - А ў падобных сітуацыях прыручаныя буслы і іншыя птушкі, якім супрацьпаказаны мінусавыя тэмпературы, могуць загінуць зімой.