Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
17 мая 2022

У Полацку пройдзе вясновы кірмаш

З 19 па 26 мая ў шатрах каля ГЦ «Дыяніс» на вул. Петруся Броўкі, 45, у Полацку пройдзе ўніверсальны вясновы кірмаш. Беларусы любяць такія мерапрыемствы за тавары добрай якасці і за дэлікатэсы па даступных цэнах.

Свежыя фермерскія прадукты, мёд і бакалея

Запасціся добрымі фермерскімі мяснымі прадуктамі, хатнім тварагом і топленым маслам, саленнямі, спецыямі і прыправамі рэкамендуем ад душы, пакуль кірмаш у нашым горадзе. Заўсёднікі такіх кірмашоў добра ведаюць, што арэхі, сухафрукты, халву, усходнія прысмакі і кандытарскія вырабы тут прадаюць якасныя і недарагія. Свежую гародніну, садавіну і зеляніну шукайце тутака ж! Знатакі мёда будуць рады вялікаму выбару розных гатункаў мёда. Мёд на кірмаш прывезлі з розных абласцей Беларусі, з Краснадарскага краю і Башкірыі.

Вялізны выбар дзікай далёкаўсходняй рыбы і рыбных кансерваў

Асобнай увагі заслугоўвае дзікая далёкаўсходняя рыба і кансервы з яе. Важна тое, што ўся рыба вылаўлена ў далёкаўсходніх рэках і морах, і там жа на спецыяльных судах яна нарыхтавана. У адрозненнi ад аквакультуры, якія цяпер у асноўным прадаюцца ў большасці крам, дзікая рыба ў рацыёне - найкаштоўнейшы прадукт. Выкарыстоўвайце магчымасць нядорага купіць добрую марскую рыбу ў Полацку. У дзікай рыбе ўтрымоўваецца вялікая колькасць неабходных арганізму элементаў, у т.л. і поліненасычаная тлустая амінакіслата OMEGA-3, ад якой залежыць узровень халестэрыну ў крыві і многія іншыя важныя паказчыкі арганізма.

Адзенне, бялізна і галантарэя

Шырокі асартымент сезоннага адзення і бялізны для ўсёй сям'і і на любы кашалёк. Мужчынская, жаночая і дзіцячая вопратка ад правераных вытворцаў па прыемных коштах. Прыбраныя сукенкі і касцюмы для свята, адзенне для працы, вучобы і для дома. На распродажы прапануюць толькі тое, што прайшло конкурсны пакупніцкі адбор і сапраўды карыстаецца попытам. Адзенне і аксэсуары для будняў і святочных выпадкаў: сукенкі, блузы, касцюмы, штаны, спадніцы, шалікі, хусткі, рамяні, сумкі, пальчаткі, брошкі, калье, шпількі, бранзалеты і многае іншае для жаноцкасці і элегантнасці. Тут жа вы знойдзеце добрыя варыянты цёплай верхняй вопраткі па прыемным кошце.

Мехаманія

У Полацку «Мехаманія» праводзіць РАСПРОДАЖ усёй калекцыі 2020/21 г. з вялізнымі зніжкамі. Так здарылася, што ў мінулым сезоне гандлёвых мерапрыемстваў праводзілася вельмі мала з-за кавіда. Вытворцаў і прадаўцоў футравай прадукцыі гэта прывяло да неабходнасці прадаваць футры мінулага сезона па закупачных цэнах і нават ніжэй. Калі вы шукаеце верхняе адзенне з натуральнага меха, вам пашанцавала. Натуральнае футра фабрычнай вытворчасці на распродажы ад «Мехаманіі» можна купіць за 300 руб.!

Тавары з Індыі

Даўно госці з Індыі не песцілі нас сваімі непаўторнымі таварамі. Дзе яшчэ можна купіць шмат усяго, не спустошыўшы кашалёк? Выдатная натуральная касметыка для догляду за скурай і валасамі, водары, гаючыя мазі, пахі і цудоўны індыйскі чай і кава. Тут ні адна жанчына не пройдзе міма ўпрыгожванняў з натуральных камянёў і біжутэрыі. Вялікім выбарам пацешаць хусткі і шалікі, упрыгожванні для валасоў, сувеніры, бранзалеты ручной працы і шматлікае іншае для прыгажосці, здароўі і выгоды ў доме.

Кірмаш будзе працаваць
з 19 па 26 мая ў шатрах
каля ГЦ «ДЫЯНІС» на вул.Петруся Броўкі, 45.
Час працы — з 10.00 да 19.00.