26 лютага 2024
Святочны мітынг у гонар Дня абаронцаў Айчыны прайшоў у Віцебску
Святочны мітынг у гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прайшоў у Віцебску на галоўнай плошчы горада. Кіраўніцтва вобласці, горада, грамадскасць, ветэраны і моладзь усклалі вянкі і кветкі да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны.