Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
17 ліпеня 2023

Субоцін: У СД мы перайшлі рубеж дыялогу, гэта ўжо братэрскія стасункі

У Дні Саюзнай дзяржавы на "Славянскім базары" адбываецца не проста дыялог культур, а братэрскія стасункі, якія сфарміраваліся на працягу стагоддзяў і атрымліваюць цяпер другое дыханне. Аб гэтым журналістам у час мітынгу-рэквіема ў Віцебску паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мерапрыемствы Дзён СД з'яўляюцца ядром "Славянскага базару", гэта стала добрай традыцыяй. Гэта не толькі канцэрты і народныя гулянні, але і сустрэчы міжрэгіянальных дэлегацый, абмеркаванне эканамічных сумесных праектаў і магчымага ўзмацнення гэтых праектаў. Таксама гэта маладзёжныя пляцоўкі, дзе мы гаворым пра адукацыю, ідэалогію, маладзёжную палітыку, прычым гаворым з моладдзю - што ім цікава, што мы можам прапанаваць. На ўсіх узроўнях будзе размова, і гэта нават не дыялог, таму што рубеж дыялогу мы перайшлі, гэта ўжо братэрскія стасункі, якія сфарміраваліся стагоддзямі і цяпер атрымліваюць другое дыханне. Мы збіраемся і глядзім, дзе можам больш эфектыўна і якасна наладжваць сувязі і рабіць добрыя справы", - адзначыў кіраўнік вобласці.

Адносна візіту дэлегацый з розных рэспублік, рэгіёнаў Расіі Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што на "Славянскім базары" традыцыйна робіцца акцэнт на міжкультурным узаемадзеянні. "Гэта абмен у сферы музеяў, культурных праектаў, адукацыйных. Аднак паралельна гэта выцягвае на паверхню далейшае выкананне вялікіх эканамічных праектаў. Тыя дэлегацыі, якія прысутнічаюць тут, - гэта толькі вяршыня айсберга. Нехта прыехаў да фестывалю, нехта прыедзе пасля, нехта прыехаў неафіцыйна, але ўсё роўна стасункі адбываюцца і потым атрымліваюць далейшае развіццё. Гэта свята культуры, творчасці, міру і стварэння з'яўляецца асновай для далейшых буйных і эфектыўных праектаў на карысць нашых краін", - падзяліўся кіраўнік паўночнага рэгіёна Беларусі.