Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
1 жніўня 2023

Спаборніцтвы па тайландскім боксе II Гульняў краін СНД стартуюць 9 жніўня ў Летнім амфітэатры Віцебска

У Віцебску спаборніцтвы па тайландскім боксе II Гульняў краін СНД стартуюць 9 жніўня, паведаміў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Шкір'янаў.

"Віцебская вобласць прымае два віды спорту. Орша прымае бокс. У нас ёсць пэўныя традыцыі менавіта ў Оршы праводзіць спаборніцтвы. У гэтым годзе яны маюць асаблівае значэнне і пэўную фішку. Мы плануем ужо святкаванне 35-годдзя алімпійскага медаля Вячаслава Яноўскага (савецкі і беларускі баксёр. - Заўвага БЕЛТА). Згадзіцеся, вельмі сімвалічна, - расказаў Дзяніс Шкір'янаў. - На сённяшні дзень ужо ў прынцыпе мы гатовы цалкам да правядзення гульняў у Оршы. І па графіку яна першая сустракае спаборніцтвы. Па Віцебску больш пытанняў, і той хто сочыць актыўна за падрыхтоўкай да Гульняў, думаю, не адзін раз звяртаў на гэта ўвагу. У апошні літаральна момант вызначылася пляцоўка. Яна вельмі незвычайная. Гэта Летні амфітэатр".

Паводле яго, гэта любімая пляцоўка жыхароў і гасцей Віцебска. "Фестываль толькі прайшоў, і мы бачым водгукі гледачоў. Ужо няма тых праблем, калі было ўсё пад адкрытым небам, - адзначыў намеснік начальніка. - Лагістычнае размяшчэнне, момант крэатыўнасці. Гэта прыгожа і зручна і дазволіць прыцягнуць мясцовых жыхароў. Зноў жа, не заўсёды атрымліваецца нават у жыхароў горада проста так трапіць у Летні амфітэатр. А тут такі прыемны бонус - свабоднае наведванне для ўсіх. Зноў жа, з пункту гледжання магчымасці напаўнення трыбун, размяшчэння месцаў пражывання. Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт падставіў плячо - літаральна ў крокавай даступнасці размяшчаецца трэніровачная база, інтэрнат. Хоць гэта інтэрнат, там вельмі камфортныя ўмовы пражывання. Гэта адзін з апошніх аб'ектаў, уведзеных у горадзе. Мы ўпэўнены, там спартсмены будуць адчуваць сябе вельмі камфортна".

Усё будзе на месцы: прэс-цэнтр, зоны гасціннасці, удакладніў Дзяніс Шкір'янаў. "У Віцебску спаборніцтвы пачынаюцца 9 жніўня, 8-га прыязджаюць спартсмены. У Оршы мы асноўных гасцей чакаем (калі браць склад усіх дэлегацый) больш за 180 чалавек прыкладна, 8 краін. У Віцебску з улікам, напэўна, спецыфікі віду спорту - амаль 120 чалавек. Гэта агульная дэлегацыя. І больш за 70 спартсменаў у розных вагавых катэгорыях прымуць удзел", - дапоўніў ён.

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.