Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
12 чэрвеня 2023

Пуцін: у ліпені пачнуцца мерапрыемствы па размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі

Падрыхтоўка збудаванняў для захоўвання тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі заканчваецца 7-8 ліпеня. І адразу пасля завяршэння гэтай працы расійскі бок пачне мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем адпаведных відаў узбраенняў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе БелТА.


Гаворачы ў цэлым пра сітуацыю ў сферы бяспекі, Уладзімір Пуцін ахарактарызаваў яе як стабільную. «Я б нават сказаў, добрая, упэўненая. Мы ўзаемадзейнічаем у гэтай сферы. Па найбольш адчувальных пытаннях, пра якія мы з вамі дамаўляліся, усё ідзе па плане: 7-8 ліпеня заканчваецца падрыхтоўка адпаведных збудаванняў, і адразу пачнем мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем на вашай тэрыторыі адпаведных відаў узбраенняў. Так што ўсё па плане, усё стабільна», — сказаў расійскі лідар.

Акрамя тэматыкі бяспекі лідары дзвюх краін абмеркавалі таксама пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння, ацаніўшы яго тэмпы як вельмі добрыя.