Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
22 красавіка 2021

Персанальны праект мастачкі Валянціны Ляховіч прадставiлi у Віцебску

У Арт-цэнтры Марка Шагала ў Віцебску адбылося адкрыццё персанальнага мастацкага праекта Валянціны Ляховіч "Лучоскія экзэрсісы", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Валянціна Ляховіч канцэнтруе сваю ўвагу не толькі на стварэнні асобных твораў, але і праектаў, дзе галоўным сродкам мастацкага выказвання з'яўляецца экспазіцыя цалкам, калі работы можна ўспрымаць як асобныя фарбы і кампазіцыйныя дэталі. Каля ракі Лучосы (назва пішацца праз "о") стаіць бацькоўскі дом мастачкі - гэта месца ўспамінаў, роздумаў і новых сустрэч.

"Валянціна Ляховіч прадстаўляе экзэрсісы як у абстрактным, так і ў фігуратыўным жывапісе. Мастачка выкарыстоўвае розныя тэхнікі жывапісу, фота, калаж. Экспрэсіўныя партрэты займаюць значнае месца ў экспазіцыі, ад іх мастачка рухаецца да абагульненых вобразаў чалавека, яго асобы і фігуры, а потым і да аб'ектаў", - адзначылі ў арт-цэнтры.

Аб'ёмныя работы аўтара сумяшчаюць уласцівасці скульптуры, асамбляжу (збор аднаго цэлага з аб'ёмных прадметаў з дапаўненнем матэрыялаў і жывапісу), канцэптуальнага аб'екта трэш-культуры (смецце, упакоўка ў якасці матэрыялаў, кола тэм сканцэнтравана на філасофскіх праблемах, тэматыцы тленнасці і скарацечнасці жыцця).

Святло з'яўляецца немалаважным экспазіцыйным сродкам, які трансфармуе прастору і стварае неабходную атмасферу для ўспрымання. З гэтай мэтай мастачка выкарыстоўвае імітацыю вітражных работ, выкананых спецыяльна пад памер вокнаў Арт-цэнтра Марка Шагала і разлічаных на выкарыстанне натуральнага святла, а таксама штучнага асвятлення аб'ектаў.

Выстава будзе экспанавацца па 16 мая.

БелТА