8 красавіка 2024
Новы ФАЦ з дзіцячым і дарослым басейнамі будуюць у Лепелі
![](https://dokshitsy.vitebsk-region.gov.by/images/storage/news/000582_6985.jpg)
Будаўніцтва новага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра (ФАЦ) у Лепелі выйшла на фінішную прамую, работы выкананы на 80 працэнтаў. У новым ФАЦ размяшчаюцца два басейны - для дарослых на тры плавальныя дарожкі даўжынёй па 25 м і дзіцячы памерам 8х10 м. Адным з важных памяшканняў у ФАЦ стане спартыўная зала з трэнажорамі, дзе змогуць займацца цяжкаатлеты з Лепеля.