9 лістапада 2023
Навучэнцы Віцебскай вобласці перамаглі ў камандным заліку на алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы
У камандным заліку максімум балаў набралі навучэнцы каманды Віцебскай вобласці, другое каманднае месца падзялілі навучэнцы Мінска і Гомельскай вобласці, трэцяе месца - каманды Магілёўскай, Мінскай абласцей і Брэста.
У заключным этапе алімпіяды прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Усяго 165 удзельнікаў (54 беларускія школьнікі і 111 расійскіх). У склад журы алімпіяды ўвайшлі вядучыя выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Расіі. Пераможцамі алімпіяды сталі 50 удзельнікаў (34 беларускія і 16 расійскіх школьнікаў)
Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны 10 беларускіх удзельнікаў, дыпломамі II ступені - 11 беларускіх і 4 расійскіх, III ступені - 13 беларускіх і 12 расійскіх удзельнікаў.