Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
14 лістапада 2024

Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало" пройдзе ў Наваполацку 15-16 лістапада

ХХ Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало" пройдзе ў Наваполацку 15-16 лістапада, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Папулярны і прэстыжны творчы праект на працягу многіх гадоў аб'ядноўвае маладыя таленты, садзейнічае іх прафесійнаму развіццю.

З кожным годам пашыраецца геаграфія ўдзельнікаў. На адборачны тур конкурсу былі пададзены 142 заяўкі з гарадоў Беларусі, Расіі, Арменіі. Прафесійным журы адабраны 45 юных выканаўцаў ад 8 да 16 гадоў, якія будуць змагацца за перамогу.

У склад журы традыцыйна ўваходзяць сапраўдныя мэтры эстрады: беларускія і замежныя артысты, кампазітары, педагогі, арганізатары буйных музычных фестываляў. На працягу некалькіх гадоў старшынёй журы з'яўляецца заслужаная артыстка Беларусі, дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ірына Дарафеева.

Гісторыя конкурсу ўпрыгожана яркімі імёнамі пераможцаў. У розныя гады ўладальнікамі гран-пры станавіліся маладыя выканаўцы з Магілёва, Мінска, Масквы, Ерэвана. У гэтым годзе міжнародны конкурс зноў адкрые яркія таленты, якія ўнясуць дастойны ўклад у культурны фонд нашай краіны і свету.

БелТА