Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
12 лістапада 2020

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску перанесены на 2021 год

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) у Віцебску перанесены на 2021 год. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу намеснік генеральнага дырэктара па спецыяльных праектах Цэнтра культуры "Віцебск" Марына Раманоўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе форум павінен быў сабраць сваіх паклоннікаў на апошнім тыдні лістапада 33-і раз. "Рыхтавалася разнапланавая міжнародная праграма з удзелам вядомых балетаў з Італіі, Расіі, Францыі, Беларусі, Украіны, мноства мерапрыемстваў (аўтарскія майстар-класы, выстаўкі). Напэўна, спадабаўся б дасведчаным гладачам аўтэнтычны праект "Вечары беларускай сучаснай харэаграфіі", які прадугледжваў выступленні лаўрэатаў конкурсаў IFMC розных гадоў і іх новыя прэм'еры. На жаль, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй фестываль перанесены на наступны год", - канстатавала намеснік генеральнага дырэктара.

Марына Раманоўская адзначыла, што пачынаючы з верасня з пагаршэннем эпідабстаноўкі ў свеце разглядаліся розныя варыянты правядзення віцебскага танцавальнага форуму: у анлайн-рэжыме, толькі ў беларускім фармаце і інш. Па розных прычынах, у тым ліку з-за неадпаведнасці палажэнню IFMC, якое цяпер знаходзіцца ў стадыі дапрацоўкі, усе яны былі паступова адхілены. "Вельмі спадзяёмся, што ў 2021 годзе нам удасца правесці фестываль без страт", - дадала Марына Раманоўская.