8 снежня 2023
Масавы збор шышак пачаўся ў Віцебскай вобласці
![](https://dokshitsy.vitebsk-region.gov.by/images/storage/news/000582_764521.jpg)
Масавы збор шышак стартаваў у Віцебскай вобласці, работнікі лесу плануюць сабраць каля 50 т ураджаю ва ўсіх лясгасах паўночнага рэгіёна. На зборы шышак задзейнічаны чатыры чалавекі, не ўлічваючы трактарыста. Нарыхтоўка ідзе ўвесь светлавы дзень - прыкладна з 9 раніцы і амаль да 4 вечара. Кожную шышку работнікі лясгаса збіраюць уручную.