15 жніўня 2024
Лячэбная салодкасць прама з пчальніка. У Полацку адзначылі свята мёду
Самы старажытны горад Беларусі прыняў экалагічны фэст "Полацк - Мядовая сталіца", прысвечаны Мядоваму Спасу. Усе асноўныя лакацыі свята размясціліся на алеі цэнтральнага праспекта, які носіць імя Францыска Скарыны. Свае праграмы падрыхтавалі сем падворкаў, сярод якіх па выніках дня вызначылася лепшае. Таксама тут назвалі "Мядовую царыцу".