Ігар Сергяенка правядзе 29 лістапада асабісты прыём грамадзян у Шаркаўшчыне
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка правядзе 29 лістапада асабісты прыём грамадзян у Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце. Пачатак прыёму - 10.30. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Акрамя таго, у рамках рабочай паездкі ў выбарчую акругу спікер правядзе сустрэчу з калектывам ДБУ-26. Гісторыя дарожна-будаўнічага ўпраўлення, размешчанага ў Шаркаўшчыне, пачалася ў 1969 годзе. За гады дзейнасці ўпраўленнем уведзены ў эксплуатацыю аўтадарогі Браслаў - Паставы - Мядзел, Лагойск - Зембін - Мядзел, Верхнядзвінск - Шаркаўшчына - Казяны, Відзы - Дрысвяты, Полацк - Глыбокае - граніца Літоўскай Рэспублікі. Спецыялісты ДБУ - 26 прымалі ўдзел у рэканструкцыі кальцавой дарогі вакол Мінска, а таксама аўтамабільнай дарогі Мінск - Гомель.