18 лістапада 2024
Ганна Лукашэнка: пасля Магілёва "Марафон адзінства" прыедзе ў Віцебск і Оршу
Пасля Магілёва "Марафон адзінства" прыедзе ў Віцебск і Оршу. Аб гэтым журналістам заявіла кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі "Марафон адзінства" Ганна Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы вырашылі анансаваць наступныя гарады крыху раней, каб жыхары пачыналі рыхтавацца. Пасля Магілёўскай вобласці мы едзем у Віцебскую - у Віцебск і Оршу", - сказала Ганна Лукашэнка.
Кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні "Марафону адзінства" запрасіла жыхароў і гасцей гарадоў паўдзельнічаць у праектах і актыўнасцях акцыі. "Я лічу, што і гледачы тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 3" змогуць убачыць канцэрты "Марафону", - адзначыла Ганна Лукашэнка.