Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
26 чэрвеня 2023

Дзень горада і моладзі амаль 130 чалавек далучыліся да велапрабегу ў Віцебску

Амаль 130 чалавек далучыліся да маладзёжнага велапрабегу «Вела Віцебск», паведамляе БелТА.

 

Старт прабегу далі на самай вялікай плошчы краіны — плошчы Перамогі ў Віцебску. У суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ калона праехала па праспектах Маскоўскім і Перамогі і вярнулася тым жа маршрутам да асноўнай пляцоўкі. Тут уручылі ўзнагароды самым актыўным аматарам веласпорту, у тым ліку тым, хто прыбыў вялікай дружнай камандай, лепш за іншых тэматычна аформіў ровар і хутчэй прыехаў.

«Велапрабег праходзіць у дзень моладзі ўжо некалькі разоў запар. Як паказвае практыка, з кожным годам збіраецца ўсё больш удзельнікаў, нягледзячы на надвор’е і дзень тыдня. І ўдзельнікі абсалютна розныя: ад малых да прадстаўнікоў старэйшага пакалення. У асноўным гэта жыхары Віцебска, але ёсць і госці з іншых гарадоў краіны і вобласці», — адзначыў першы сакратар Віцебскага гарадскога камітэта БРСМ Артур Вітоль.

Велапрабег у Віцебску адбыўся ў дзень моладзі і ў рамках святкавання 1049-й гадавіны з моманту заснавання горада, якое сёлета абласны цэнтр праводзіць з 23 па 26 чэрвеня.