Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
10 ліпеня 2023

Для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні зарэгістраваліся 569 абітурыентаў


Для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні зарэгістраваліся 569 абітурыентаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

"Завяршылася рэгістрацыя для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні. На гэты этап ЦТ зарэгістраваліся 569 абітурыентаў", - сказаў Юрый Міксюк.

Рэзервовымі днямі правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў гэтым годзе вызначаны 11 і 13 ліпеня - ЦТ па беларускай і рускай мовах, а таксама 11 і 15 ліпеня - па астатніх прадметах. Час пачатку іспытаў у рэзервовыя дні - 11.00. Пройдуць іспыты ў шасці ВНУ краіны: Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларуска-Расійскім універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога і Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.