29 мая 2024
Больш за 44 тыс. дзяцей аздаровяцца ў летніх лагерах Віцебскай вобласці
Сёлета амаль на 1,5 тыс. дзяцей больш, чым за летнія канікулы мінулага года, змогуць аздаравіцца ў лагерах Віцебскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прадстаўніцтве Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.