Злёт маладых спецыялістаў прайшоў у Докшыцкім раёне
Сёлета ў Докшыцкі раён прыбылі 56 маладых спецыялістаў.
Злёт пачаўся ў кінаканцэртнай зале "Іскра", дзе для маладых спецыялістаў былі арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі. Усіх удзельнікаў вітала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Докшыцкага райвыканкама Наталля Фурсевіч. Далей моладзь усклала кветкі да Брацкай магілы на плошчы І.С. Палявога г. Докшыцы.
Далей моладзь працягнула работу ў групах. У раённым Цэнтры дзяцей і моладзі маладых спецыялістаў Докшыччыны віталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.
Хлопцы таксама пабывалі ў раённым Доме рамёстваў, дзе для іх прадэманстравалі майстар-клас, азнаёміліся з паслугамі, якія дае наведвальнікам водна-аздараўленчы цэнтр.
Другая частка сустрэчы прайшла ў фармаце "Адкрытага дыялогу", у якім прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко, старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Абірала, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі аддзелаў райвыканкама.
Сяргей Уладзіміравіч павіншаваў усіх, хто толькі пачынае свой прафесійны шлях, пажадаў поспехаў і ўручыў памятныя падарункі.
У маладых спецыялістаў была магчымасць задаць цікавыя для iх пытанні старшыні райвыканкама.
Скончылася мерапрыемства культурна-забаўляльнай праграмай у кавярнi "Шарм".