Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 ліпеня 2023

У Докшыцкім раёне вызначаны пераможцы спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў


Работы па корманарыхтоўцы ў раёне не спыняюцца, ідуць звыклым канвеерам: касьба, валкаванне, здрабненне масы, адвозка, трамбоўка. Яшчэ закладваюцца на сянаж травы другога ўкосу, аднак пераможцы раённага спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў ужо вызначаны і атрымалі заслужаныя ўзнагароды.


За добрасумленную працу, прафесіяналізм, якаснае і адказнае выкананне сваіх абавязкаў Дыпломы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі і каштоўныя падарункі старшыня РК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі Васіль Васюковіч уручыў на гэтым тыдні чатыром трактарыстам-машыністам сельгаспрадпрыемстваў. Двое з іх – з ААТ “Барсучанка”. Першае месца на перавозцы зялёнай масы заваяваў Віталь Лобач, а на здрабненні зялёнай масы ў раёне не было роўных Леаніду Жызнеўскаму.



У ААТ “Таргуны” віншаванні прымаў механізатар Сяргей Пецько, які вызначыўся на касьбе траў. Больш за ўсіх нарыхтаваў зялёнай масы ў стрэйч-плёнку няўрымслівы Аляксандр Суднік з ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”.

– Корманарыхтоўка – адна з важнейшых кампаній для працаўнікоў сяла, – адзначыў, віншуючы пераможцаў, Васіль Васюковіч. – Ад своечасовай і якаснай нарыхтоўкі кармоў залежыць атрыманне прадукцыі жывёлагадоўлі і дабрабыт гаспадарак. Дзякуючы вашай сумленнай і адказнай працы ствараецца надзейная кармавая база, забяспечваюцца дастойныя вынікі зялёнага жніва. Таму і ваш важкі ўклад у корманарыхтоўку заслугоўвае самай высокай ацэнкі і самых шчырых слоў падзякі.

Днямі аграрыі раёна прыступілі да чарговага значнага этапу ў цыкле сельскагаспадарчых работ – жніва.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Фота аўтара.