Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 мая 2024

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прайшло ў Докшыцах

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прайшло каля Докшыцкай ДШМ, якая носіць імя аўтара музыкі беларускага гімна, кампазітара Нестара Фёдаравіча Сакалоўскага, ураджэнца Докшыцкага раёна.

Ганаровыя госці свята — старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Абірала, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе Анатоль Сіўко, ветэран камсамольскага руху Алена Сарокіна. Таксама ва ўрачыстасці прынялі ўдзел намеснікі старшыні раённага выканаўчага камітэта, члены выканкама, кіраўнікі і прадстаўнікі працоўных калектываў устаноў і арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, моладзь і навучэнцы школ.

Сяргей Абірала: – Дзяржаўныя сімвалы нашай краіны грунтуюцца на гістарычным мінулым нашай дзяржавы, на мужнасці і гераізме беларускага народа, на імкненні нашых грамадзян да міру і стваральнай працы, на незалежнасці і суверэнітэце нашай Радзімы. Павага да дзяржаўных сімвалаў выхоўвае ў нас пачуццё патрыятызму і захавання нашых традыцый і духоўных каштоўнасцей.

Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь сталі неад'емнай часткай нашага жыцця. Яны прысутнічаюць як на ўрачыстых мерапрыемствах, так і на міжнародных палітычных і спартыўных арэнах, выклікаючы ў нас пачуццё гонару за нашу любімую Радзіму - Рэспубліку Беларусь.

Са святам дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь усіх павіншаваў кіраўнік раёна Сяргей Абірала і ўручыў Ганаровую грамату і Падзяку райвыканкама Алесе Новікавай (Крулеўшчынскі сельвыканкам) і Мікалаю Сварцэвічу (ААТ "Завод "Ветразь""). Ад імя дэпутацкага корпуса раёна да землякоў звярнулася Валянціна Рандарэвіч і ўручыла Ганаровыя граматы Таццяне Галавач (РУП ЖКГ "Докшыцы-камунальнік"), Алене Слізень (Крулеўшчынскі дзіцячы сад), Ганне Савіцкай (Докшыцкі філіял аблспажыўтаварыства).

Па традыцыі прынесена клятва вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. Ганаровая місія была ўскладзена на самых актыўных і ініцыятыўных прадстаўнікоў РА ГА "БРСМ" і Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў: Вольгу Карніловіч, Яўгенiю Шаўро, Андрэя Стралкоўскага, Ганну Савіцкую, Паўла Латковіча і Вікторыю Ждановіч.

У шэрагі грамадскіх аб'яднанняў "БРПА" і "БРСМ" прынялі новых членаў.

Таксама папоўніліся шэрагі Докшыцкага раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь". Завяршылася імпрэза рэспубліканскай акцыяй "Праспяваем гімн разам".