Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 снежня 2023

Уладзімір Андрэйчанка ў рамках акцыі "Нашы дзеці" павіншаваў выхаванцаў Бягомльскай спецыяльнай школы-інтэрната

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка павіншаваў выхаванцаў Бягомльскай спецыяльнай школы-інтэрната з Новым годам.


– Вельмі прыемна, што захоўваецца добрая даўняя традыцыя сустракацца з вамі напярэдадні Новага года, - сказаў, звяртаючыся да дзяцей і работнікаў установы, Уладзімір Паўлавіч. - І ўдвая прыемна, што год ад года тут адбываюцца станоўчыя змены - у школе, пасёлку, раёне.

З добрымі пажаданнямі спікер парламента ўручыў школе манаблок, а кожнаму з рабят - салодкі падарунак.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» таксама павіншавалі дзяцей іншыя ганаровыя госці: старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Кавалёнак, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Дзмітрый Партанка, старшыня Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў Мікалай Трахінін, намеснік старшыні Беларусбанк» Дзмітрый Краскоўскі, генеральны дырэктар рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Віцебскэнерга" Андрэй Панчанка. У якасці навагодніх падарункаў яны перадалі школе пральную машыну, тэлевізар, дыван, прасы, прасавальныя дошкі, прысмакі.