У в. Вілейка адкрыта новая шыльда на помніку загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны мірным жыхарам
На помніку загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны мірным жыхарам в. Вілейка адкрыта новая таблічка. Яна дапоўнена імёнамі ахвяр, устаноўленых падчас расследавання Генеральнай пракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.
Усяго ў спісе 35 чалавек, расстраляных і жыўцом спаленых нацыстамі і іх памагатымі 22-23 мая 1943 гада ў перыяд правядзення карнай аперацыі "Котбус".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел пракурор раёна Ян Сасноўскі, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Наталля Хілько, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Тофік Дзямешка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Гайчук, старшыня Бярозкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Таццяна Славікоўская, педагогі і навучэнцы Бярозкаўскай базавай школы.
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі да помніка кветкі.
Пракурор Докшыцкага раёна Ян Сасноўскі:
- Мы сабраліся не проста для таго, каб адкрыць таблічку. Мы павінны захаваць памяць для будучых пакаленняў аб трагедыі Вялікай Айчыннай вайны, аб тых, хто аддаў жыццё дзеля мірнага неба над галавой.